Надвор'е

Што можна, а што нельга рабіць у спёку

Спёка вяртаецца. У чацвер зноў будзе +30

Фота Tut.by

Што рабіць, каб у спёку не атрымаць цеплавы ўдар і добра сябе адчуваць? Медыкі раяць піць ваду, есці садавіну і гародніну і насіць свабодную вопратку.

«Вопратка павінна быць з натуральнай тканіны і свабодная, каб была магчымасць цыркуляцыі паветра. Таксама трэба насіць адзенне светлых колераў. Абавязкова трэба насіць галаўны ўбор, таксама светлага колеру. Ва ўсіх людзей з сабой мусіць быць бутэлька пітной негазаванай вады. Піць трэба не халодную ваду, а пакаёвай тэмпературы. Лепей не ахалоджваць яе ў лядоўні», — дае парады лекар-валеолаг гарадскога цэнтра здароўя Анастасія Косава.

Што яшчэ трэба рабіць у спёку, каб зберагчы здароўе:

— Трэба есці, у рацыёне мусіць быць садавіна і гародніна.

— Не трэба перабольшваць з кандыцыянерам, не менш за 22-24 градусы.

— Можна абмываць рукі, галаву, ахалоджваць ногі ў прахалоднай вадзе, рабіць кампрэсы.

— На ровары лепш ездзіць у цені.

— Спортам займацца можна, але ў памяшканні з кандыцыянерам, нагрузкі трэба паменшыць.

Што нельга:

— Ужываць спіртныя напоі.

— З'ядаць шмат марожанага, бо можна зарабіць ангіну ад перападаў тэмпературы

— Ужываць вельмі халодную і газаваную ваду. Ад халоднай вады таксама можна прастудзіцца, а мінеральная вада утрымлівае солі, якія перагружаюць сардэчна-сасудзістую сістэму.

Калі ў спёку вы заўважылі, што чалавеку дрэнна, то яго трэба перамясціць у цень і даць падыхаць свежым паветрам.

«Трэба даць доступ да кіслароду, пажадана чалавека пакласці, прыпадняць яму ногі, каб даць адток крыві да сэрца. Калі чалавек у прытомнасці, то варта даць папіць яму вады. Калі яму не становіцца лепш, то трэба выклікаць хуткую», — дадае Анастасія Косава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць