Улада1010

Лукашэнка пра беларускую армію: Каб яны, як джала пчалы, нечакана з'яўляліся, дзе трэба, наносілі ўдар па ворагу і неадкладна знікалі

Стварэнне ў Беларусі ракетнага ўзбраення з'яўляецца фактарам стрымлівання. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі за кароткі прамежак часу фактычна стварылі новую галіну. «Мы не толькі сабе вырабляем гэту зброю. Сёння ўжо некаторыя дзяржавы ў чарзе стаяць, каб мы вырабілі і для іх. Гэта не забароненая зброя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта вельмі значны аргумент стрымлівання. Тая краіна, якая мае ракетную вытворчасць і сваю ўласную ракету, наўрад ці падвергнецца нападу. Гэта вельмі важны момант у забеспячэнні бяспекі і незалежнасці нашай дзяржавы».

«Мы нікога не палохаем. Мы - мірная краіна. Мы будзем рабіць усё, каб быў мір не толькі ў нас, але і вакол нас. Мы да гэтага імкнёмся. Але порах сухім мы вымушаны трымаць», - заявіў ён.

Ён падкрэсліў, што беларуская армія добра абучана і аснашчана найноўшым узбраеннем. «Толькі за час майго прэзідэнцтва мы тройчы перабудоўвалі нашы Узброеныя Сілы», - адзначыў беларускі лідар.

Спосабы вядзення вайны значна змяніліся. «Франтоў, як пры аперацыі «Баграціён», не будзе, - сказаў ён. - Вайна будзе зусім іншай. Мы вывучалі гэтыя войны, пачынаючы ад Ірака і заканчваючы сутыкненнямі ва Украіне і Сірыі».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларуская армія была зроблена мабільнай, і сёння акцэнт робіцца менавіта на рухомых войсках і часцях.

«Каб яны, як джала пчалы, нечакана з'яўляліся, дзе трэба, наносілі ўдар па ворагу і неадкладна знікалі. Самалёты і танкі няшмат вырашаюць у сучаснай вайне», - адзначыў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах для таго, каб нанесці ворагу значны ўрон, патрэбна новая зброя - ракетная. «І вы ведаеце - мы яе вынайшлі. Мы не робім з гэтага сакрэт. Стварылі ўсяго за паўтара года, не маючы практычна ніякай базы і грашовых сродкаў на гэта», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама расказаў, што першапачаткова новае беларускае ракетнае ўзбраенне было выпрабавана на палігоне ў пустыннай мясцовасці. «Тады я ваенных пастроіў і сказаў: калі вы яго выпрабуеце ў Беларусі, на нашых палігонах, тады я буду лічыць, што задача выканана. Яны малайцы, - заявіў ён.

— Вывелі ракету ў стратасферу і за паўтара метра ад цэлі яе апусцілі. Значыць, умеюць, могуць»

president.gov.by

Каментары10

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга17

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць