Грамадства4747

На Дзень Незалежнасці ў мінскім храме дзеці спявалі «А я в Россию домой хочу». Настаяцель: «Карані праблемы глыбейшыя»

У беларускіх сацыяльных сетках кіпіць незадавальненне праз акцыю «Я памятаю, я ганаруся», якую 3 ліпеня зладзіў мінскі праваслаўны храм імя Мікалая Японскага.

Падчас мерапрыемства для прыхаджанаў спявалі ваенныя песні, арганізавалі палявую кухню, рабілі «майстар-класы» па аказанні першай дапамогі — некаторых дзяцей нават абмотвалі, нібы раненых, а тыя ахвотна фатаграфаваліся.

Пра гэта можна меркаваць, глянуўшы фотасправаздачу з акцыі.

Але абурэнне інтэрнаўтаў выклікала тое, якія песні спявалі на гэтым мерапрыемстве.

Справа ў тым, што напярэдадні Дня Незалежнасці суполка храма «УКантакце» выклала спіс песняў, прапанаваных для развучвання, каб потым разам спяваць іх на акцыі «Я памятаю, я ганаруся».

Сярод некалькіх песняў аказалася і такая, як «А я в Россию домой хочу».

У тэксце ёсць, напрыклад, такія словы:

«Последний раз сойдёмся завтра в рукопашной,
Последний раз России сможем послужить.
А за неё и помереть совсем не страшно,
Хоть каждый всё-таки надеется дожить!»

Чаму словы менавіта з такім зместам прапаноўваліся для развучвання і сумеснага выканання ў Дзень беларускай Незалежнасці? Чаму яе спявалі дзеці?

З гэтым пытаннем мы дазваніліся да настаяцеля храма імя Мікалая Японскага Паўла Сердзюка.

Той пачаў размову па-беларуску, аднак выказаў здзіўленне, што «напісаная шмат гадоў таму песня» выклікала такія спрэчкі.

Разам з гэтым іерэй Павел падкрэсліў, што толькі нядаўна выпісаўся з бальніцы і ўдзелу ў складанні праграмы не браў.

«Я ведаю, што была гаворка пра тое, што людзі будуць спяваць песні, якія адносяцца да тэмы вайны. А гэтая песня — вельмі знакамітая, яна не маргінальная і не напісана на каленцы. Я не бачу тут ніякай… А чаму такая песня абраная? Дык гэта водгук нашых прыхаджан. І чаму яны так робяць, чаму такія песні спяваюць? Ну дык гэта трэба глыбей бачыць праблему», — сказаў нам святар.

Разам з гэтым Павел дадаў, што запрашае ўсіх абураных у храм і гатовы выслухаць прычыны незадавальнення, разам разабрацца ў сітуацыі.

Каментары47

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць