Музыка44

Pomidor/off прэзэнтаваў дэбютны кліп ВІДЭА

Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor/off прэзэнтуе на Tuzin.fm першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.

Ініцыятыву зрабіць відэаўвасабленьне песьні «Дым» выявіў сам мастак. «Мы ніколі дагэтуль не здымалі кліпы на свае песьні, а калі і нешта думалі, то не выходзіла са здымачнай групай, ці тое натура сыходзіла, ці банальна не было грошай. Неяк да мяне зьвярнуўся даўні сябар Сяргей Кастрыцкі, які захацеў намаляваць кліп менавіта на «Дым». Ён атрымаў поўную свабоду, мы ў працэс зусім не ўмешваліся. І тое, што атрымалася па выніку нам усім неймаверна падабаецца», – сказаў з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm Аляксандар Памідораў.

Песьня «Дым» выйшла на альбоме «Патас/Попс/Прапаганда» (2011). Памідораву хацелася, каб у ёй прагучала сола ў стылі Аляксандра Уракава, які памёр у 2003 годзе, бо ягонай памяці і памяці ўсіх беларускіх музыкаў, якія пайшлі ў іншы сьвет, і быў першапачаткова прысьвечаны твор. Таму на запіс запрасілі сябру і вучня гітарыста Gods Tower Зьмітра Лазарэнку. Па выніку яна была прызнаная «Песьняй году» на апошняй у гісторыі «Рок-Каранацыі» (2011), а пазьней увайшла ў лік «100 найвялікшых песень» уапытаньні 90 экспэртаў, якое ладзіў Tuzin.fm. Са струнным квартэтам і трохі іншым тэкстам гэтая песьня таксама прагучыць у межах праекту «Апошні золак».

«Песьня сама па сабе вельмі цікавая і вельмі слушная ў энэргетычным пляне, з пасылам. Памідораў яе пісаў задоўга да Майдана, але ўсё, што мы чуем у ёй, як быццам бы пра ўсе Плошчы, на якіх адбываюцца рэвалюцыі вар’яцтва. Песьня настолькі канкрэтная, што нават адчуваеш, як пахнуць пакрышкі, што гараць. Сумна і неаптымістычна, але гэтая песьня пра нас», – распавядае рэжысэр кліпа Сяргей Кастрыцкі. Ён кажа, што паставіў перад сабою задачу – стылізаваць анімацыйны ролік у складаным і ня ўсімі любімым стылі. Зазірнуць у сыстэму жыцьця супрэматычнага сьвету мастаку падказала сама песьня, таму і намалявана ўсё ў стылі традыцыйнай віцебскай школы з прывітам Малевічу, Пэну і Кандзінскаму. Для Сяргея гэта ўжо другі аўтарскі кліп – раней ён шыкоўна ўвасобіў песьню «На Каляды»Зьмітра Вайцюшкевіча.

Выхад кліпа на «Дым» прыпаў якраз на 15-годзьдзе гурта Pomidor/off. Менавіта ў ліпені 2011 году каманда Аляксандра Памідорава далі свой першы канцэрт.

Pomidor/off – Дым (рэжысэр Сяргей Кастрыцкі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа33

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа33

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць