Свет

У Кітаі ўзарвалі дамбу даўжынёй чатыры кіламетры ВІДЭА

У Кітаі 14 ліпеня ўзарвалі дамбу паміж азёрамі Лянцзы і Нюшань у правінцыі Хубэй у цэнтральнай частцы краіны.

Такім чынам улады вырашылі панізіць узровень вады, які падняўся пасля зацяжных дажджоў.

На падрыў дамбы працягласцю 3,7 кіламетра спатрэбілася 27 тон выбухоўкі.

Пры падрыхтоўцы да выбуху было эвакуявана больш за паўтары тысячы чалавек.

Лянцзы — другое па велічыні возера ў правінцыі Хубэй. Праз дажджы, якія працягваюцца з сярэдзіны чэрвеня, узровень вады ў возеры ўжо перавысіў бяспечныя паказчыкі на 12 сантыметраў. У суседнім возеры Нюшань узровень вады быў ніжэйшы.

Пасля выбуху Нюшань злілося з Лянцзы, павялічыўшы плошчу апошняга на 100 квадратных кіламетраў. Цяпер плошча Лянцзы складае 370 квадратных кіламетраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы1

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава17

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?1

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку18

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць