Надвор'е33

Прыбіраць паваленыя ўраганам дрэвы ў лясах будуць да наступнага года

Ураган, які прайшоў у Мінску і Мінскай вобласці 13 ліпеня, стаў самым разбуральным для лясной гаспадаркі за ўсю гісторыю Беларусі. Больш за іншых пацярпелі лясы Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Бараўлянскага і Мазырскага лясгасаў. Бура паваліла каля 10 000 гектараў насаджэнняў. Расчышчаць і прыбіраць гэтыя завалы спецыялісты плануюць каля пяці месяцаў.

Фота Дар'і Буракінай, tut.by.

— Да 1 студзеня 2017 года мы плануем прыбраць драўніну на даступных месцах і да 1 сакавіка — на цяжкадаступных, — паведаміў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч. — У нас ужо ёсць досвед уборкі такіх лесасек. У 2008-м мы ліквідавалі наступствы моцнага ўрагану ў Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах. Аднак, калі тады галоўнымі былі бензапіла, вальшчык і лесаруб, то цяпер стаўка на тэхніку — харвестары і форвардары.

Наводзіць парадак у лясах будуць спецыялісты з усёй краіны. Дапамагаць, напрыклад, Смалявіцкаму раёну возьмуцца лясгасы Мінскай вобласці, а Чэрвеньскаму — лясгасы пяці астатніх абласцей.

— Рабіць усё будзем аператыўна. Тэхніка будзе працаваць круглыя суткі. Аператары і іх кіраўнікі паселяцца ў вагончыках з усімі выгодамі наўпрост каля лесу, — працягвае Міхаіл Амельяновіч. — У выпадках, калі на месца прыедзе шмат рабочых, іх размесцяць у вёсцы ці намётавым лагеры. Са святлом, вадой, забяспечаць цэнтралізаванае харчаванне.

Дапамагаюць леснікам разграбаць лясныя завалы і прыватнікі, што займаюцца лесам. Драўніна з пацярпелых ад буры тэрыторый у асноўным пойдзе на прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам». Лішак, у тым ліку дробнатаварная драўніна, пойдзе на экспарт. Галоўныя пакупнікі — Польшча, краіны Прыбалтыкі і Скандынавіі.

Набываць саджанцы, каб аднавіць пашкоджаныя лясы, Мінлясгас не плануе.

— Пасадкавага матэрыялу ў нас дастаткова, — адзначыў міністр.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць