Эканоміка

Прыбытак усіх найбуйнейшых банкаў Беларусі істотна знізіўся

Па выніках першага паўгоддзя 2016 года прыбытак вядучых беларускіх банкаў апынуўся істотна ніжэшым у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Так, прыбытак «Беларусбанка», найбуйнейшага па памеры актываў банка Беларусі, у першай палове 2016 года склаў 501,2 млрд. недэнамінаваных рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года амаль на 20%.

Прыбытак іншага дзяржаўнага банка «Белаграпрамбанка» склаўся на ўзроўні 77,8 млрд. рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта менш амаль у 4 разы.

Прыбытак дзяржаўнага «Белінвестбанка» склаў 23,5 млрд. рублёў і ўпаў у 3,5 раза.

Таксама паменшыўся прыбытак у беларускага банка з расійскім капіталам «БПС-Сбербанка», які за першую палову года зарабіў 85,7 млрд. рублёў, што на чвэрць менш за паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.

Варта зазначыць, што прыбытак у параўнанні з першай паловай мінулага года скараціўся і ў іншых грашова-крэдытных устаноў, якія ўваходзяць у сямёрку найбуйнейшых банкаў краіны.

Так, прыбытак «Банка БелВЭБ» у першым паўгоддзі склаў 264,2 млрд. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5,2%. Банк з аўстрыйскім капіталам «Прыёрбанк» зарабіў у студзені—чэрвені 512,8 млрд. рублёў (на 24% менш). «Белгазпрамбанк» у студзені—чэрвені зарабіў 435,5 млрд. рублёў, што амаль на 18% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

На думку экспертаў, зніжэнне прыбытковасці банкаўскага бізнесу сёлета выкліканае сталым ростам праблемных актываў. Гэта прывяло да неабходнасці фарміравання спецыяльных рэзерваў за кошт прыбытку.

Паводле даных Нацбанка, па стане на 1 чэрвеня праблемныя актывы банкаў склалі 51,5 трлн. рублёў і практычна падвоіліся з пачатку года. Доля праблемных актываў у банкаўскай сістэме Беларусі дасягнула на 1 чэрвеня 12,44% (супраць 6,83% на 1 студзеня).

Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings, якое рэйтынгуе беларускія банкі, чакае, што іх праблемныя актывы на працягу 2016 года будуць працягваць расці.

«Эканамічная сітуацыя пакуль не паляпшаецца. І нават калі ў другім паўгоддзі эканоміка пачне аднаўляцца, якасць крэдытнага партфеля, верагодна, будзе працягваць некаторы час яшчэ пагаршацца, што будзе следствам ўплыву на банкі папярэдніх стрэсаў», — выказала здагадку ў майскім інтэрв'ю БелаПАН старшы дырэктар маскоўскага офіса Fitch Ratings Вольга Ігнацьева.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць