Улада33

Абмеркаванне спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС працягваецца

Абмеркаванне спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС працягваецца, паведаміла журналістам 27 ліпеня ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза пасол Андрэа Віктарын.

«Яшчэ ёсць пытанні, якія неабходна вырашыць», — сказала яна.

Нагадаем, Беларусь і Еўрасаюз працуюць над пагадненнем аб палягчэнні візавага рэжыму ўжо некалькі гадоў. Чакалася, што пагадненне будзе парафіраванае на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў маі 2015 года. Аднак пасля гэтага саміту кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі не былі парафіраваныя ў рамках форуму не па віне Беларусі.

«Мы працавалі з Еўрасаюзам над пытаннем заключэння пагадненняў, — сказаў ён. — Гэта была ініцыятыва нашага прэзідэнта. Было праведзена некалькі кансультацый. Мы дастаткова паспяхова прасунуліся па пытаннях заключэння гэтых пагадненняў. І магу сказаць, што фактычна мы знаходзімся блізка да фінальнай стадыі».

Паводле слоў Макея, беларускі бок па просьбе еўрапейскіх партнёраў нават пачаў працэдуру ўнутранага ўзгаднення гэтых дакументаў для таго, каб узважыць, наколькі яны адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. «Але на нейкім этапе нашы партнёры знайшлі нейкія тэхнічныя зачэпкі, якія не дазволілі нам выйсці на парафіраванне гэтых пагадненняў на гэтым саміце, — адзначыў міністр. — Таму мы працягваем працу над імі, дамовіліся, што эксперты будуць сустракацца. Паверце, гэта абсалютна не па нашай віне».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць