Здарэнні1010

Трагедыя пад Лагойскам: перакуліўся човен, у якім пенсіянер катаў суседскіх дзяцей

10 жніўня ў 20-37 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што на возеры ў вёсцы Завішына Лагойскага раёна тонуць людзі. Са слоў відавочцаў вынікала, што перакулілася лодка, у якой знаходзіліся 3 чалавекі (мужчына, хлопчык і дзяўчынка).

Да прыбыцця ратавальнікаў мясцовыя жыхары вынялі з вады і даставілі на бераг мужчыну, пенсіянера, які не падаваў прыкмет жыцця. Пазней фельчарам хуткай медыцынскай дапамогі канстатавана яго смерць.

Работнікі МНС выратавалі хлопчыка, 2007 г.н., які знаходзіўся ля перакуленай лодкі на адлегласці 30 метраў ад берага. Пасля медыцынскага агляду дзіця адвезлі дадому.

На адлегласці 25 метраў ад берага (на глыбіні 2,5 метра) ратавальнікі выявілі цела патанулай дзяўчынкі, 2004 г.н.

Дакладную карціну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць, аднак па папярэдняй інфармацыі, мужчына запрасіў двух суседскіх дзяцей пакатацца на драўлянай лодцы. Лодка перакулілася і дзяўчынка пачала тануць. Дарослы паспрабаваў яе выратаваць і абое сышлі пад ваду. Хлопчык застаўся на паверхні вады і трымаўся за перакуленую лодку.

Ратавальнікі МНС і Асвода нагадваюць: у лодцы або любым іншым маламерным судне неабходна быць у зашпіленай выратавальнай камізэльцы. Такая перасцярога зводзіць да мінімуму імавернасць трагічнага зыходу ў выпадку перакульвання.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць