Невядомыя скралі малайзійскі танкер з 900 тыс. літрамі дызельнага паліва і адбуксіравалі яго ў тэрытарыяльныя вады Інданезіі, паведамілі малайзійскія чыноўнікі.
Паведамляецца, што танкер Vier Harmoni быў захоплены, пасля таго як выйшаў з малайзійскага порта Танджунг Пелепас.
Кіраўнік малазійскага агенцтва марской паліцыі напісаў у твітары, што ў цяперашні час судна, як мяркуецца, знаходзіцца каля інданезійскага вострава Батам.
Кошт грузу, які перавозіў танкер, ацэньваецца ў амаль 400 тыс. даляраў.
Каментары