Свет1616

Выдавец прарасійскіх парталаў у Эстоніі ўзяты пад варту

У аўторак рашэннем Пых'яскай пракуратуры ўзяты пад варту 53-гадовы Аляксандр Карнілаў — сябра КСРСЭ (Каардынацыйны савет расійскіх суайчыннікаў Эстоніі) і выдавец прарасійскі настроеных парталаў baltija.eu і baltnews.ee.

Аляксандр Карнілаў.

Карнілаў падазраецца ў падробцы дакументаў і прадастаўленні Падаткова-мытнаму дэпартаменту непраўдзівых дадзеных, адказала Пых'яская пракуратура на запыт Eesti Päevaleht. Вядома, што акрамя Карнілава затрыманыя яшчэ трое, ва ўсіх фігурантаў праведзеныя ператрусы. Пракуратура не выключае, што могуць быць новыя затрыманні.

Як піша газета, мяркуецца, афёра пачалася восенню мінулага года, тады ж у дачыненні да Карнілава была заведзеная грамадзянская справа, якая разглядалася ў Талінскім акруговым судзе. З матэрыялаў справы вынікала, што Карнілаў кіраваў MTÜ Altmedia разам з Ірынай Калабінай, праз дадзенае НКА праводзіліся неіснуючыя здзелкі, і такім чынам выводзіліся грошы і з іх не плаціліся падаткі.

Падаткавікі яшчэ ў верасні мінулага года падалі заяву арыштаваць рахункі MTÜ Altmedia, бо былі падставы меркаваць, што ў бухгалтэрыю былі ўпісаны здзелкі, якія на самай справе не адбываліся. У леташнім вырашэнні суда значылася, што такім чынам праз НКА проста выводзіліся грошы — 50 000 еўра.

Карнілаў запісаў у бухгалтэрыі, што НКА Altmedia падавала паслугі наступным юрыдычным асобам: MTÜ Baltnewsmedia, MTÜ Rahva Õiglustunne, MTÜ Vinterex і OÜ Rona International.

Насамрэч жа Карнілаў выводзіў грошы праз свае ж НКА ў Rona International OÜ, адкуль сродкі вымалі ўжо наяўнымі, аформіўшы ў выглядзе пазыкі на імя былога мужа сябра праўлення фірмы Наталлі Райко. Наяўныя грошы ў выніку вярталіся да Карнілава. У справе гаворыцца, што пасля вывядзення з фірмы грошай Карнілаў клаў сабе на асабісты рахунак буйныя сумы.

Усе пералічаныя вышэй НКА звязаныя паміж сабой і з Карнілавым. Ён іх кантралюе. У матэрыялах справы гаворыцца, што грошы паступалі на рахунак MTÜ Altmedia з Галандыі і Расіі. Паліцыя бяспекі не раз згадвала Карнілава і яго выданні ў сваіх штогодніках. EPL робіць выснову, што сябра КСРСЭ клаў у кішэню выдзеленыя яму на прапагандысцкую дзейнасць расійскія грошы. Так, партал Baltnews фінансуецца праз зарэгістраваную ў Галандыі кампанію Media Capital Holding BV, якую кантралююць асобы, звязаныя з МІА «Расія сёння».

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца3

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць