Мова88

У Магілёве чалавек абышоўся папярэджаннем замест штрафу дзякуючы мове

«І хто казаў, што нашыя правахоўнікі не любяць беларускую мову? Прыйшоў я сёння ў ДАІ па штраф, — расказвае ў сябе ў фэйсбуку магілёвец Аляксандр Агееў. — Вялізная чарга. Усім даюць штраф. Зайшоў. Там усе паперы на адну базавую ўжо падрыхтаваныя. Я, шчыра кажучы, маральна таксама гатовы. Але як толькі міліцыянты зразумелі, што ў пратаколе мае тлумачэнні напісаны не па-ўкраінску, а па-беларуску, то адразу заўсміхаліся, сталі тлумачыць мне, чаму яны вымушаныя выпісаць мне штраф.

Я стаяў на сваім: «Зразумейце мяне, калі ласка. Калі б пратакол быў складзены па-беларуску, то я б з задавальненнем заплаціў максімальны штраф. Я б у гісторыю ўвайшоў, як першы чалавек, якому ў Магілеве пратакол і штраф выпісалі на беларускай мове! А так можна абмежавацца папярэджаннем. Бо я законапаслухмяны грамадзянін, першы раз памыліўся, ды і аварыйнай сітуацыі не стварыў». Пасля паўзы яшчэ дадаў: «Да таго ж мне цікава, чым гэта скончыцца. Бо вы ж героі майго апавядання! Пачатак я напісаў, як пратакол склалі, а фініш дапішу сёння ў залежнасці ад рашэння. Вось Вы, капітан, у мяне будзеце злым паліцэйскім, а вы, старшы лейтэнант (той хто вёў маю справу і ўсміхаўся), відаць, будзеце добрым!»

Для выгляду яны паспрачаліся, што раз будзеш добрым і папярэдзіш, другі, а потым можа быць сур’ёзная аварыя… А затым «добры паліцэйскі» пайшоў па начальстве. Схадзіў у адзін кабінет безвынікова і пайшоў вышэй. Ці то старлей не хацеў стаць кепскім героем апавядання, ці то беларускай мовы ён таемны аматар, але вярнуўся з усмешкай і кажа: «Падпісвайце». Я адказваю, што яшчэ нічога не зразумеў, падпішу, а потым высветліцца, што я кватэру вам падарыў.

Ён смяецца і зноў: «Падпісвайце. Палкоўнік сказаў, што ўжо за адну мову можна абмежавацца папярэджаннем».

Карацей, выпісалі мне афіцыйнае папярэджанне, а не штраф і менавіта дзякуючы беларускай мове. Віват мове! Малайцы і разумныя міліцыянты. Адно я прайграў, бо так і не дабіўся. каб пратакол аб адміністрацыйным парушэнні на мяне склалі на беларускай мове», — піша Агееў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць