Грамадства77

Выпускнік Коласаўскага ліцэя стаў першым студэнтам з Беларусі ў Сінгапуры — там яму выкладалі нават беларускую мову!

Шмат маладых беларусаў атрымліваюць адукацыю за мяжой. Цяпер ужо цяжка каго-небудзь здзівіць дыпломамі еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх навучальных устаноў. Але некаторыя нашыя суайчыннікі выбіраюць і нетрадыцыйныя кірункі. Выпускнік Коласаўскага ліцэя Міхаіл Лысюк стаў першым беларусам, які паступіў і паехаў на навучанне ў Сінгапур.

Хлопец вучыўся ў элітным сінгапурскім каледжы South East Asia, які быў асабіста заснаваны «айцом сінгапурскага эканамічнага цуду» Лі Куан Ю.

Як паступіць у адзін з найлепшых каледжаў свету, чым беларусы адрозніваюцца ад сінгапурцаў, як у Сінгапуры можна вывучаць беларускую мову і чаму рэгбі-7 гэта цікавы і перспектыўны спорт? Гэтыя тэмы «Наша Ніва» абмеркавала з 19-гадовым студэнтам і спартсменам Міхаілам Лысюком.

НН: Міхаіл, як Вы сталі першым беларусам, які паехаў вучыцца ў Сінгапур?

МЛ: У старэйшых класах я вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Я лічу, што гэта выдатнае месца, якое дало мне шырокія магчымасці і выдатную базу. Асабліва гэта тычыцца сацыяльных навук.

І вось я даведаўся пра праграму United World Colleges (UWC). UWC — гэта група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю. Гэта вельмі моцная сетка навучальных устаноў. Кожны год арганізацыя выдае 5 стыпендый на навучанне для беларусаў.

Сінгапурскі United World College of South East Asia раней не выдаваў стыпендыі беларусам, але ў 2014 годзе яны вырашылі ўзяць на навучанне чалавека з нашай краіны. Я напісаў эсэ, прайшоў сумоўе і атрымаў стыпендыю UWC — такім чынам я стаў першым студэнтам з Беларусі ў Сінгапуры.

НН: Што гэта за каледж South East Asia?

МЛ: Каледж з’яўляецца часткай United World Colleges. Ён быў заснаваны вядомым Лі Куан Ю ў 1971 годзе, яшчэ да таго, як Сінгапур стаў багацейшай дзяржавай свету. Урад выдаткоўваў вялікія грошы не толькі на навучанне сінгапурскіх студэнтаў за мяжой, але і на стварэнне якасных навучальных устаноў у самім Сінгапуры.

Зараз у каледжы South East Asia навучаецца каля 100 міжнародных стыпендыятаў UWC, а таксама каля 250 мясцовых вучняў.

Каледж South East Asia у сваім сегменце займае самыя высокія пазіцыі і ў рэйтынгах абыходзіць нават Ітанскую школу, дзе вучылася вялікая частка брытанскай эліты.

Навучанне адбываецца 2 гады па сістэме «Міжнародны бакалаўрыят». Сістэма адпавядае 11—12 класам сярэдняй школы, але дае лепшую падрыхтоўку для паступлення ва ўніверсітэты, у тым ліку топавыя. Можна выбіраць дысцыпліны, якія хочаш вывучаць на паглыбленым узроўні. Я выбраў эканамічную спецыялізацыю, таму паглыблена вывучаў матэматыку і некаторыя іншыя прадметы.

Яшчэ была магчымасць вывучаць акрамя англійскай другую мову. Шчыра кажучы, мне было б даволі цяжка браць яшчэ адну замежную мову, таму я вырашыў запісацца на заняткі па беларускай мове…

НН: Заняткі па беларускай мове? У Сінгапуры?

МЛ: Так. Гэта былі дыстанцыйныя заняткі з лонданскай выкладчыцай беларускай мовы. Я рабіў у Сінгапуры заданні і практыкаванні і дасылаў іх праз інтэрнэт у Лондан.

НН: Як вам Сінгапур? Ці цяжка еўрапейцу ў Азіі?

МЛ: Было не так проста. Але трэба адзначыць, што Сінгапур будаваўся на «еўрапейскі», у першую чаргу «брытанскі», лад. Таму гэтая дзяржава адна з самых «еўрапейскіх» у Азіі, і еўрапейцу тут адносна камфортна. Вельмі проста адкрыць свой бізнэс, карупцыя амаль адсутнічае. Але некаторыя законы вельмі жорсткія, і яны бліжэй да азіяцкіх.

Што тычыцца мясцовага насельніцтва, то менталітэт у іх іншы. Нягледзячы на «еўрапейскія» рэформы і «еўрапейскі» ўзровень жыцця, сінгапурцы так і засталіся азіятамі. Яны вельмі шмат працуюць, амаль заўсёды дэпрэсіўныя і вельмі сур’ёзныя. Да іншаземцаў адносіны не заўсёды прыязныя. У некаторых у вачах так і чытаецца: «Панапрыязджалі тут!». Таму ўсялякае бывала.

Яшчэ ў Сінгапуры я пачаў гуляць у рэгбі-7…

НН: Рэгбі-7? 7 гэта колькасць удзельнікаў?

МЛ: Так, ад класічнага рэгбі гэты від адрозніваецца колькасцю ўдзельнікаў і працягласцю гульні. Калі класічнае рэгбі — гэта ў першую чаргу стратэгія, то рэгбі-7 — больш хуткасны і відовішчны спорт. Нездарма яго ўключылі ў праграму Алімпійскіх гульняў у Рыа.

Да гэтага я ніколі не займаўся рэгбі, толькі рукапашным боем. Таму было даволі цяжка патрапіць у асноўную каманду каледжа.

Я падтрымліваў кантакты з мінскай камандай «Харугва». Мне ўдалося далучыцца да іх, і мы сталі чэмпіёнамі Беларусі па рэгбі-7. Запрасілі мяне і ў нацыянальную зборную. У яе складзе ўдзельнічаў у турніры ў Расіі. Але там, на жаль, мы выступілі не вельмі ўдала.

НН: Якія ў вас далейшыя планы?

МЛ: Я скончыў сінгапурскі каледж у гэтым годзе і паступіў у ЗША. Буду далей вывучаць эканоміку і спадзяюся працягваць гуляць у рэгбі-7. У мяне не было адмысловай мэты альбо мары вучыцца ў ЗША. Я проста шукаў стыпендыяльную праграму, якая магла б пакрыць кошт майго навучання. І так атрымалася, што найлепшыя ўмовы былі якраз у амерыканскім універсітэце.

НН: То бок вы маглі б без ваганняў паехаць у Еўропу ці Азію, калі б адтуль былі лепшыя прапановы?

МЛ: У Еўропу так. Я думаў, што гэта найбольш імаверны варыянт для мяне. А вось наконт Азіі не ўпэўнены. Трэба было б сур’ёзна паразважаць.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць