Улада2222

Сенатар Марзалюк: «Я магу выбачыцца перад Украінай у любым фармаце»

Нядаўна СМІ прывялі выказванне дэпутата Савета Рэспублікі Ігара Марзалюка на сустрэчы з выбарцамі ў Магілёве: «Улада можа быць гідкай, быдлячай, подлай, але ёсць свой дом, ёсць свая дзяржава, ёсць свая радзіма. Парашэнка — мярзотнік, такі ж як Януковіч», — цытаваў Марзалюка журналіст. 

Марзалюк асуджаў і Расію за яе дзеянні ў Крыме і на Данбасе. «Я лічу, што Расія зрабіла жудасную рэч. Тое, што існавала на ўзроўні масавай свядомасці, — пачуццё ўсходнеславянскай датычнасці, усходнеславянскага адзінства — было разбурана ў адзін дзень», — сказаў дэпутат.

Аднак ва Украіне зачапілі не гэтыя словы Марзалюка, а яго ацэнка Парашэнкі, Турчынава і Яцанюка.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дыпламатычных крыніц, словы сенатара дайшлі да Кіева, і цяпер украінцы думаюць, як на іх рэагаваць. 

З гэтай нагоды мы патэлефанавалі Марзалюку з пытаннем, ці не лічыць ён, што перабраў у сваіх ацэнках украінскай улады. 

На гэта сенатар адразу адказаў, што ягоная цытата агенцтвам БелаПАН была вырваная з кантэксту, а пазіцыю аўтара публікацыі ён лічыць мярзотнай. 

«Я не даваў ацэнак прэзідэнту Украіны. Усё было ўвогуле не так, — сказаў сенатар. — Сустрэча з выбарцамі ўжо фактычна скончылася, у зале засталіся тры-чатыры чалавекі. Адзін з іх спытаў у мяне пра Украіну, мы пачалі гаварыць. Я сказаў, што самі ўкраінцы думаюць па-рознаму: для кагосьці Парашэнка мярзотнік, для кагосьці — выдатны прэзідэнт. А гэтую пазіцыю прыпісалі мне, вы разумееце? Мая ж пазіцыя ў тым, што пры розным стаўленні да ўлады ёсць краіна, дзяржава. Парашэнку я мярзотнікам не лічу. Я вельмі люблю Украіну, люблю Кіеў, Львоў. І калі хтосьці адчувае сябе абражаным, то я ў любой форме магу прынесці Украіне свае выбачэнні за такую трактоўку маіх слоў». 

Украінскую трагедыю Марзалюк бачыць перадусім у тым, што ім не ўдалося стварыць палітычнай нацыі, якая б аб'яднала ўсіх грамадзян незалежна ад мовы і ўзроўню іхняга адчування сувязі з расійскай культурай. 

«Я не адмаўляюся ад сваіх словаў, сказаных шчыра — я лічу, што далучэнне Крыма да Расіі — гэта трагедыя, хай нават і жыхары гэтага хацелі. Было б больш мудра, каб гэтага не адбылося. Такая тактычная перамога Расіі абернецца стратэгічнай паразай, гэта парушэнне міжнароднага права. Я таксама лічу, што тыя, хто выконваў абавязкі вярхоўнай улады пасля ўцёкаў Януковіча і да прызначэння Парашэнкі — вось іхнія дзеянні з пункту гледжання дзяржаўных інтарэсаў Украіны…», — дадаў Марзалюк і абарваў сваю думку. 

Разам з гэтым сенатар дадаў, што ягоная пазіцыя — не антырасійская. 

«Я не кажу, што трэба сёння ж закрываць граніцы з Расіяй і ваяваць. Мы ад сваіх суседзяў нікуды не дзенемся: ні ад Расіі, ні ад Польшчы, ні ад Украіны. Трэба жыць з суседзямі ў міры і спакоі. Чым больш у нас дабразычлівыя адносіны будуць, тым лепш для нас усіх. Без вось гэтага шавінізму, без абразаў, без словаў, што няма ўкраінскай ці беларускай мовы і нацыі, вось без гэтага ўсё стане на свае месцы». 

У сувязі з гэтым мы пацікавіліся, як знайсці кансэнсус па балючых пытаннях у беларускім грамадстве. 

«Лукашэнка — гарант нашага суверэннага развіцця, — сказаў Марзалюк. — Трэба шукаць дыялог, галоўнае, каб гвалту не было. Я катэгарычна супраць рэвалюцый, любых: памаранчавых, жоўтых, зялёных. Бо рэвалюцыя — гэта заўсёды смерць, крушэнне інстытутаў, калапс эканомікі. Не павінны людзі на загад іншых людзей забіваць сваіх суайчыннікаў, як іншыя не павінны кідаць камяні ці кактэйлі молатава. Мы ўсе беларусы, я вось нашу вышыванку з беларускага лёну». 

Што ж да беларускай сімволікі, то Марзалюк не супраць тых, каму бліжэйшыя «Пагоня» і нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг. 

«Што тычыцца сімволікі з «Пагоняй» — мы павінны спакойна прагаворваць сітуацыю, мусіць быць дыскусія. Трэба неперадузята прамаўляць, калі ёсць праблема. У кожным разе, ёсць вынікі рэферэндуму 1995 года, дзе большасць прагаласавала за сучасную дзяржаўную сімволіку. Але, калі гэта камусьці не падабаецца, вы можаце насіць што заўгодна. Калі ж вы лічыце, што надышоў той момант, калі ўжо большасць выступае за бела-чырвона-белу сімволіку, то пачніце збіраць подпісы за новы рэферэндум, дакажыце, хаця б на ўзроўні гэтай кампаніі, што ёсць такая праблема», — падсумаваў Марзалюк і дадаў, што вельмі заняты — мае па сем сустрэч з выбарцамі штодзень. 

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць