Улада2828

Літва купляе штурмавыя вінтоўкі G36, якія выклікалі незадавальненне нямецкіх вайскоўцаў

Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы паведаміла пра набыццё дадатковай партыі штурмавых вінтовак Heckler & Koch G36, нягледзячы на прэтэнзіі, якія агучваліся раней нямецкімі вайскоўцамі.

Таксама Літва набудзе новыя 40-мм супрацьпяхотныя гранатамёты Heckler & Koch НК269, піша сайт Міннацабароны.

Гранатамёты могуць выкарыстоўвацца як падствольныя разам з вінтоўкамі G36, гэтак і асобна.

Латышскі і літоўскі жаўнеры з вінтоўкамі G36.

Вінтоўкі, якія сталі стандартнай зброяй арміі Літвы ў 2007 годзе, будуць пастаўляцца ў спецыяльна мадэрнізаванай адпаведна з літоўскімі патрабаваннямі версіі G36KA4M1. 

Агульны кошт кантракта — 12,5 млн еўра.Кантракт быў заключаны ў канцы жніўня — яшчэ да таго, як 2 верасня нямецкі суд вырашыў, што Heckler & Koch не нясе адказнасць перад Мінабароны Нямеччыны за праблемы, якія ўзніклі ў нямецкіх жаўнераў падчас эксплуатацыі вінтовак G36 у Аўганістане.

Вайскоўцы адзначалі, што вінтоўкі губляюць магчымасць трапна страляць пасля частай стральбы чэргамі ў гарачым клімаце. Аднак суд палічыў, што Heckler & Koch выканала тыя ўмовы, якія закладываліся вайскоўцамі ў падпісаных з кампаніяй кантрактах.Міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляйен загадала за некалькі год перавесці армію краіны на іншы стандартны ўзор стралковай зброі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць