Свет1111

Парашэнка: Імкненне Украіны ў НАТА непахіснае, як Палярная зорка

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што стратэгічнай мэтай краіны застаецца ўступленне ў НАТА.

Reuters

«Гэты паказальнік непахісны, як Палярная зорка на зорным небе. Усё, што мы ажыццяўляем ў абароннай галіне, мы робім, моцна трымаючы ў руках компас, стрэлка якога паказвае на Паўночную Атлантыку», — сказаў ён у штогадовым пасланні да Вярхоўнай рады аб унутраным і знешнім становішчы Украіны.

Парашэнка ізноў абвінаваціў Расію ў працягу ваеннай агрэсіі, паказаўшы, што ў гэтых умовах Украіне неабходна ўмацаваць нацыянальнае адзінства і нарошчваць вайсковы патэнцыял. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень Украіна заключыла больш за 40 міжнародных кантрактаў на пастаўку неабходных для арміі ўзбраенняў на агульную суму 1,5 млрд даляраў.

У той жа час, як заявіў Парашэнка, Украіна павінна абапірацца на ўласныя сілы. Паводле яго слоў, цяпер урад выдаткоўвае 3% дзяржаўнага бюджэту на ваенныя патрэбы.

«За два гады мы аднавілі войска. Яно не жыруе, але ўжо матываванае; без прысмакаў, але накормленае; не ад куцюр, але апранутае», — сказаў Парашэнка.

Сваёй галоўнай задачай украінскі прэзідэнт называе барацьбу за аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах 1991 года.

«Фантазіі пра мір у абмен на тэрыторыі — ілюзорныя. Пры такім падыходзе не будзе ні міру, ні тэрыторый. Заява Пуціна, што пытанне Крыма закрытае, гэта толькі яго трызненне. Крым быў, ёсць і будзе украінскім!» — заявіў ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак10

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак10

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць