Грамадства

У Мінаховы здароўя распавялі, як і ў якім узросце дзеці павінны праходзіць медагляды і атрымліваць даведкі

Медыцынская даведка, выдадзеная ў месяц нараджэння дзіцяці, не патрабуе дадатковага агляду ні да пачатку навучальнага года, ні па патрабаванні дырэктара. Атрымаць такую даведку можна і ў прыватным медцэнтры, але доктар абавязаны спытаць выпiску з карткі па месцы жыхарства. Пра арганізацыю правядзення медаглядаў дзяцей і афармленне даведак распавяла начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая.

Медагляд дзеці павінны праходзіць раз на год — у месяц свайго нараджэння ці максімальна набліжаныя да гэтай даты тэрміны.

— Гэта дае магчымасць планава арганізаваць працу па выдачы меддаведак, пазбегнуць масавага патоку дзяцей у пачатку навучальнага года і кожнаму доктару надаць дастатковую ўвагу якаснаму агляду. Гэта дае магчымасць і бацькам задаць усе пытанні пра стан дзіцяці, якія іх цікавяць, — патлумачыла Людміла Лёгкая.

У даведцы прапісваецца комплексная ацэнка стану здароўя дзіцяці: дыягназ, эмацыйны стан арганізма, рэзістэнтнасць, паказваецца група для заняткаў па фізкультуры і група здароўя. Кожны год дзеці павінны здаваць аналізы крыві і мачы, у іх вымяраюць вагу, рост, вастрыню зроку, артэрыяльны ціск, правяраюць выправу. Калі ў доктара-педыятра ўзнікаюць пытанні, ён накіроўвае дзіця на дадатковыя абследаванні.

Спецыяліст падкрэсліла, што дадзеная меддаведка не патрабуе дадатковага агляду на працягу года: ні да пачатку навучальнага года, ні па патрабаванні дырэктараў школ. З Міністэрствам адукацыі, па яе словах, дасягнутае поўнае разуменне па такіх патрабаваннях.

Паглыблены агляд уключае ў сябе наведванне вузкіх спецыялістаў і праводзіцца ва ўзросце 3 гадоў перад дзіцячым садам, у 6 гадоў — перад школай, у 12 гадоў і ў падлеткавым ўзросце з 15 да 17 гадоў — штогод. У хлопчыкаў гэты перыяд супадае з пачаткам прызыўнога ўзросту, і агляд праводзіцца для ваенкамата. У 9-11 класах даведка для паступлення робіцца адразу пасля зімовых канікул, а ў 12 гадоў — летам.

Паглыблены агляд прадугледжвае і візіт дзяўчат да гінеколага. Трэцягодкі наведваюць яго перад афармленнем у дзiцячы садок. Калі такога агляду не было, то дзяўчынку накіроўваюць да ўрача ў 6 гадоў.

— Гэта робіцца для таго, каб выключыць прыроджаныя асаблівасці развіцця, ацаніць гігіенічны догляд. Пры аглядзе павінны прысутнічаць бацькі. Дзяўчынку трэба падрыхтаваць да таго, што гэта важна, і растлумачыць, для чаго гэта трэба, — патлумачыла Людміла Лёгкая.

Раней наступны абавязковы паход да гінеколага для дзяўчат быў у 12 гадоў, падчас пачатку палавога паспявання. Цяпер у гэтым узросце агляду няма. Але штогадовыя агляды пачынаюцца з 15 гадоў.

Даведку можна аформіць і ў прыватным медцэнтры, пацвердзіла Людміла Лёгкая, але звярнула ўвагу, што доктар у такім выпадку павінен папрасіць выпiску з карткі па месцы жыхарства.

Запісацца на прыём для даведкі ў кожнай паліклініцы можна папярэдне па інтэрнэце ці па тэлефоне — у спецыяльныя «здаровыя дні». Як правіла, гэта аўторак і чацвер (прафдзень).

Даведкі для наведвання спартыўных секцый, клубаў і гурткоў, кажа Людміла Лёгкая, выдаюцца асобна ад даведак аб стане здароўя. І ў залежнасці ад кірунку секцыі прызначаюцца дадатковыя метады дыягностыкі.

— Калі дзіця займаецца сур'ёзна спортам, яно праходзіць медагляд згодна з пастановай Міністэрства спорту. Там зусім іншы пералік даследаванняў. Калі дзіця толькі пачынае займацца, даследуецца наяўнасць функцыянальных адхіленняў, ЭКГ, дадатковыя аналізы, калі доктар лічыць гэта неабходным.

Пасля выпадкаў смерці вучняў проста на ўроках фізкультуры ў школе правілы агляду не сталі больш жорсткімі, сказала Людміла Лёгкая.

«Выяўлена, што ў гэтых дзяцей не было супрацьпаказанняў для заняткаў фізкультурай», — патлумачыла яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць