Грамадства99

Як выбарчыя камісіі на ўсходзе Беларусі «забыліся» на працоўных мігрантаў КАРТА

«Наша Ніва» працягвае серыю матэрыялаў пра дзівосы электаральнай статыстыкі на выбарах у Беларусі. Папярэдні раз мы расказвалі пра неймаверныя лічбы несапраўдных бюлетэняў, а цяпер працягнем расповедам пра яўку на выбарах.

Большасць беларусаў традыцыйна бярэ ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Яўка на выбарах высокая шмат у чым па прычыне датэрміновага галасавання, у якім адміністрацыйнымі метадамі прымушаюць паўдзельнічаць ці не палову выбаршчыкаў.

Яўка на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года афіцыйна склала 87,2%. Сама па сабе гэта вельмі высокая лічба. Нашмат большая, чым у суседніх з намі і больш далёкіх краінах.

Паказчык яўкі яшчэ больш здзіўляе, калі паглядзець на яе не па краіне ў цэлым, а па асобных рэгіёнах.

Калі верыць афіцыйным зьвесткам, то ў некаторых раёнах краіны яўка на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года склала больш за 99%! Прыкладна ў палове раёнаў Беларусі не прагаласавала на выбарах-2015 нібыта менш за 1000 выбаршчыкаў.

Самыя надзвычайныя прыклады — гэта Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці і Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці. У апошнім у 2015 годзе нібыта не прагаласавала толькі 99 з 12 546 выбаршчыкаў. А ў Чэрыкаўскім раёне ў выбарах, паводле афіцыйнай статыстыкі, не ўзялі ўдзел толькі 84 чалавекі з 10 108 выбаршчыкаў!

Афіцыйная статыстыка: колькасць выбаршчыкаў, якiя не прагаласаваў на выбарах 2015 года па раёнах Беларусі (без уліку абласных і пяці іншых буйных гарадоў)

Як відаць на карце, самая надзвычайная (раёны, афарбаваныя ў чырвоны колер) і вельмі высокая (жоўты колер) яўка нібыта назіралася звычайна ва ўсходняй частцы краіны.

Праблема з такімі шалёнымі лічбамі яўкі ў тым, што многія жыхары ўсходняй часткі Беларусі перыядычна знаходзяцца на заробках, у асноўным у Расіі. Большасць з іх працягвае лічыцца выбаршчыкамі па сваім пастаянным месцы жыхарства, а ў рэальнасці на перыяд выбараў знаходзіцца за межамі краіны.

Па некаторых раёнах колькасць працоўных мігрантаў можа складаць некалькі працэнтаў працаздольнага насельніцтва. Возьмем прыніжаную лічбу: дапусцім, 1% працаздольнага насельніцтва Чэрыкаўшчыны на момант выбараў, у пачатку кастрычніка 2015 года, знаходзіліся альбо ў Расіі ў якасці працоўных мігрантаў альбо па любой прычыне ў іншай краіне, застаючыся зарэгістраванымі ў якасці выбаршчыкаў па чэрыкаўскім адрасе.

Адзін працэнт ад 10 108 выбаршчыкаў складае каля 100 чалавек. Нават такі прыкладны разлік ставіць пад сумнеў, што з усяго раёна не прагаласавалі ўсяго 84 выбаршчыкі. Атрымліваецца, што акрамя выбаршчыкаў, якія ў рэальнасці на момант выбараў не знаходзіліся па сваім месцы жыхарства, гаворка пойдзе пра яўку ў 100%, калі не больш.

Такім чынам, улічваючы маштабы эміграцыі з Беларусі і працоўнай міграцыі жыхароў усходніх рэгіёнаў Беларусі, лічбы яўкі ў 98—99% па многіх раёнах краіны (Лёзненскі, Слаўгарадскі, Краснапольскі і многія іншыя) выглядаюць фантастычна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма14

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць