Эканоміка22

Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь на 37,6%

Скарачэнне паставак расійскай нафты прывяло да таго, што ў ліпені Беларусь знізіла яе імпарт на 37,6% у параўнанні з чэрвеньскім аб'ёмам, сведчаць папярэднія звесткі афіцыйнай статыстыкі.

У цэлым за студзень—ліпень Беларусь імпартавала з Расіі 12,7 млн тон нафты, што ў фізічным выражэнні на 5,3% менш (або на 713,4 тыс. тон) у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Пры гэтым у ліпені Беларусь імпартавала 1,18 млн тон, што на 37,6% менш у параўнанні з чэрвеньскім аб'ёмам, калі было пастаўлена практычна 1,9 млн тон нафты.

Нагадаем, у першым паўгоддзі Расія штомесяц прадавала Беларусі 1,9—2 млн тон нафты, аднак у ліпені прыняла рашэнне скараціць пастаўкі вуглевадароднай сыравіны. Падставай для такога рашэння стаў рост запазычанасці Беларусі за расійскі газ. Акрамя таго, Мінэнерга РФ заяўляла, што беларускі бок не выконвае абавязацельствы па пастаўках нафтапрадуктаў на расійскі рынак.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду ў самыя кароткія тэрміны ўрэгуляваць сітуацыю па энергетычных пытаннях з Расіяй, аднак пасля перамоў на ўзроўні віцэ-прэм'ераў пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла, што дасягнуць кампрамісу па газавым пытанні ўрадам дзвюх краін не ўдалося.

Між тым расійскі бок на днях заявіў, што ў чацвёртым квартале Расія мае намер працягваць пастаўкі нафты ў Беларусь паводле скарочанага графіка.

Як паведаміў РИА Новости прадстаўнік «Транснефці» Ігар Дзёмін, у трэцім квартале на беларускія НПЗ будзе пастаўлена 3,5 млн тон нафты, а ў чацвёртым — 3 млн тон (па 1,5 млн тон на кожны нафтаперапрацоўчы завод Беларусі).

Раней прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заяўляў, што скарачэнне паставак расійскай нафты прыводзіць да паглыблення падзення ВУП. Так, калі ў студзені—чэрвені ВУП Беларусі знізіўся на 2,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, то ў студзені—ліпені падзенне склала ўжо 2,7%, а ў студзені—жніўні — дасягнула 3%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць