Здарэнні55

Службовыя асобы чыгункі кралі ў Мінску салярку проста з цыстэрнаў

Праваахоўнікі затрымалі службовых асоб з ліку чыгуначнікаў, якія кралі дызпаліва проста з цыстэрнаў на шляхах ў сталіцы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Сем службовых асоб чыгуначнай станцыі і службовая асоба БЧ злівалі паліва з чыгуначных цыстэрнаў на пад'язных шляхах да адной з прамысловых зон сталіцы. Салярка належала РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка».

Працавалі зламыснікі па наступнай схеме. Яны сустракаліся ў загадзя абумоўленым месцы, дзе знаходзіліся гружаныя цыстэрны, потым з дапамогай інструмента адкрывалі вечка, а дызельнае паліва злівалі ў каністры і везлі на асабістых машынах.

Дарэчы, у абавязкі работніка БЧ уваходзіла папярэджанне, спыненне правапарушэнняў і крадзяжоў, а таксама прыцягненне правапарушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Група была затрыманая падчас чарговага крадзяжу дызпаліва. У іх канфіскавалі каля сотні каністраў з гаручым, а на ахоўных клапанах цыстэрнаў былі выяўленыя сляды ўскрыцця. Толькі ў гэты раз зламыснікі спрабавалі скрасці паліва на суму 2500 рублёў.

Праваахоўнікі адпрацоўваюць каналы збыту выкрадзенага паліва, бо на нафтабазе рэгулярна фіксаваліся розныя аб'ёмы нястачы, якую спісвалі за кошт хібнасці вымярэнняў натуральнага змяншэння паліва пры выпарэнні.

У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 210 КК РБ (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), санкцыя якога прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»57

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам13

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры6

«Байсол» абвясціў летні збор для дзяцей палітвязняў1

На папулярную гомельскую радыёвядучую напісалі данос, яна вырашыла не вяртацца з Літвы3

Мінчук збіраўся працаваць распрацоўшчыкам сайтаў, але зараз прыйдзецца купіць новы ноўтбук3

Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей11

Пратасевіч адказаў Статкевічу і НН: Маё сумленне чыстае. А пра трусы маёй абранніцы прачытаюць больш, чым пра ўсялякія Каардынацыйныя рады57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»57

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць