Навука і тэхналогіі

Відэазапіс канферэнцыі «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі» 

11—12 сакавік 2016 года ў Мінску адбылася канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі».

Канферэнцыя была зладжана Лятучым універсітэтам пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Тэма канферэнцыі паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, што апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, якія б маглі задаваць матывуючую карціну будучыні.

«Беларуская мара», утопія — гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць будаваць свае асабістыя траекторыі, рэалізоўваць праекты ці разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё больш мы назіраем, што мінулыя арыенціры самага рознага кшталту (камунізм, еўрапейскі свет, дэмакратыя, беларуская нацыя і інш.) разбураюцца пад ціскам заганаў рэалізацыі, сегментацыі і індывідуалізацыі «свету». «Неба» зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей.

Сёння мы можам паспрабаваць інтэлектуальнымі і культурнымі высілкамі «падняць неба», прапанаваўшы вобразы, канцэпты, ідэі і нават фантазіі, якія вымагаюць не рэалізацыі, а супольнага ўяўлення, бачання і памкнення.

Уявім сабе Беларусь праз 50 гадоў такой, якой ёй варта было б быць.

У праграме канферэнцыі — абмеркаванне будучыні Беларусі з некалькіх ракурсаў і бакоў:

  • Антрапалагічная перспектыва: ідэнтычнасць і лад жыцця;

  • Грамадства будучыні: выбудова, уяўленне, разуменне;

  • Чалавек у натуральным і штучным асяроддзі;

  • Беларусь як мара: погляд з мінулага;

  • Вобраз прасторы і стылю.

На кожную з пазначаных тэм былі прадстаўлены па два-тры даклады, якія затым былі супольна абмеркаваны ўдзельнікамі канферэнцыі. Фарматам канферэнцыі было прадугледжана значнае месца для дыскусій, а таксама рэфлексія форм мыслення пра будучыню.

Адкрыццё канферэнцыі

Мадэратар: Аксана Шэлест

Уступнае слова: «Утопія, праект, мара — формы мыслення будучыні»

Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта

Секцыя: «Антрапалагічная перспектыва: ідэнтычнасць і лад жыцця»

Мадэратар: Аксана Шэлест

Даклад: «КДБ. Кожны дзень беларуса»

Дакладчык: Уладзімір Мацкевіч

Даклад: «Беларус будучыні: дэканструкцыя ідэнтычнасці»

Дакладчык: Ірына Дубянецкая

Секцыя: «Грамадства будучыні: выбудова, уяўленне, разуменне»

Мадэратар: Аксана Шэлест

Даклад: «Межы сацыялагічнага ўяўлення»

Дакладчык: Вольга Орышава

Даклад: «Грамадства дысэнсусу: утопія ўзаемнага разумення»

Дакладчык: Павел Баркоўскі

Секцыя: «Чалавек у натуральным і штучным асяроддзі»

Мадэратар: Аксана Шэлест

Даклад: «Тры «зялёныя» ўтопіі»

Дакладчык: Яраслаў Бекіш

Даклад: «Кіраванне будучыняй: ідэалогія «зялёных»

Дакладчык: Андрэй Ягораў

Секцыя: «Беларусь як мара: погляд з мінулага»

Мадэратар: Зміцер Галіноўскі

Даклад: «Уяўляючы Беларусь: тры ўтопіі»

Дакладчык: Ігар Бабкоў

Даклад: «Што такое «нацыятворчасць», або L’attitude de modernité Ігната Абдзіраловіча»

Дакладчык: Таццяна Шчыцова

Даклад: «Беларусь як еўрапейская мара постсавецкага чалавека»

Дакладчык: Іван Сухій

Секцыя: «Вобраз прасторы і стылю»

Мадэратар: Зміцер Галіноўскі

Даклад: «Беларусь Вялікага Стюлю»

Дакладчык: Міхаіл Баярын

Даклад: «Беларуская прастора ў тры «У»: утрыманні, уяўленні, упадабанні»

Дакладчык: Міхал Анемпадыстаў

Заключная дыскусія: «Межы ўтапічнага мыслення. Ці варта ствараць утопіі?»

Мадэратар: Аксана Шэлест

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты5

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць