Здарэнні99

Інспектар ДАІ, які выжыў пасля ДТЗ з байкерам: нічога не памятаю, у мяне паловы чэрапа няма

Я вярнуўся, я жыву,» — статус на старонцы інспектара ў сацсетках.

22 верасня Следчы камітэт апублікаваў відэа гучнай аварыі з удзелам байкера і інспектара ДАІ. 18 красавіка ў Мінску кіроўца матацыкла Suzuki Bandit выехаў на скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова на чырвонае святло і быў збіты аўтамабілем інкасатараў. У гэты час за руль матацыкла трымаўся інспектар ДАІ, які ў выніку сутыкнення быў моцна траўмаваны.

Доўгі час інспектар ДАІ Уладзімір Таўпінец знаходзіўся ў бальніцы ў цяжкім стане, ён перанёс трэпанацыю чэрапа. Еўрарадыё пашанцавала датэлефанавацца да інспектара напярэдадні чарговай аперацыі. Што ўсё ж такі здарылася на сакрыжаванні Казлова-Незалежнасці, Уладзімір Таўпінец не памятае. Па яго словах, пасля ДТЗ ён месяц ляжаў у непрытомнасці, а потым два месяцы ў яго была амнезія.

Уладзімір Таўпінец: Я вам нічога не магу сказаць, я нават следчаму нічога не сказаў, бо я нічога не памятаю.

Еўрарадыё: А як ваша здароўе цяпер?

Уладзімір Таўпінец: Заўтра кладуся ў бальніцу, будуць рабіць аперацыю на галаве. У мяне ж палова чэрапа знесеная.

Еўрарадыё: Што кажуць дактары, калі скончацца ўсе працэдуры?

Уладзімір Таўпінец: Ніхто нічога не кажа!

Еўрарадыё: Але стан у вас стабільны ўжо, так?

Уладзімір Таўпінец: Не сказаў бы. Галава ў мяне ўвесь час перабінтаваная, пастаянна робяць перавязкі.

Еўрарадыё: То бок гаворкі пра вяртанне на працу не вядзецца?

Уладзімір Таўпінец: Не ведаю я. Усё гэта будуць вырашаць дактары. Зробяць аперацыю па аднаўленні чэрапа… Мая частка чэрапа ляжыць у Бальніцы хуткай дапамогі, вось яе будуць ставіць неяк на месца. Вось я кладуся, а калі, колькі часу гэта зойме, я не ведаю.

На афіцыйным сайце Следчага камітэта з'явілася паведамленне, што справа нарэшце перададзеная ў суд. У паведамленні гаворыцца, што «кіроўца матацыкла меў магчымасць прыняць меры да тармажэння, своечасова спыніцца і не дапусціць дарожна-транспартнага здарэння, але не зрабіў гэтага».

Байкеру прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 363 (супраціўленне супрацоўніку міліцыі) і ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць