Здарэнні

Студэнт, які зваліўся з акна інтэрнату, паходзіў з Турцыі

Загінулы Берке Цюлюлер у Берасьцейскай крэпасьці, 2015 год

Увечары 23 верасьня стала вядома, што студэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту загінуў у выніку падзеньня з 9-га паверху інтэрнату ў студэнцкім гарадку.

Выявілася, што гэта быў 22-гадовы студэнт перакладніцкага факультэту Берке Цюлюлер, які паходзіў з Турэччыны. Нябожчык жыў на 13-м паверсе таго самага інтэрнату. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сябар загінулага Мэрт Кюлахджылар.

Бацькі Берке ўжо прыехалі ў Менск. Ад сустрэчы з журналістамі Свабоды яны адмовіліся і папрасілі сяброў сына таксама не рабіць гэтага.

«Бацькі папрасілі, каб вы напісалі пра тое, што ўжылі захады, каб зрабіць інтэрнаты больш бясьпечнымі. Таксама яны ўбачылі ў навінах, што ён паходзіў з Туркмэністану, а ён быў з Турэччыныі», — паведаміў Мэрт Кюлахджылар.

«Там адзін аранжавы будынак і два крылы. Гэта здарылася ў крыле МДЛУ. Ён быў у хатнім адзеньні. Калі ён падаў, то крычаў, і было адчуваньне, што ён хоча зьмякчыць падзеньне. Студэнты МДЛУ кажуць, што яго скінулі», — паведаміла Радыё Свабода студэнтка журфаку БДУ, інтэрнат якой разьмяшчаецца ў тым самым будынку.

Студэнтка лінгвістычнага ўнівэрсытэту, якая жыве на 10-м паверсе кажа, што ў гэты дзень хлопец з кімсьці моцна пасварыўся. Яна просіць не называць яе імя.

У дзень здарэньня загінулы студэнт адсутнічаў на занятках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць