Нафту гатунку Brent падаражэла ўвечары 28 верасня больш чым на 5% пасля паведамленняў аб тым, што краіны АПЕК ўзгаднілі меры па абмежаванні здабычы нафты.

Па стане на 18:00 па беларускім часе бараль каштаваў менш за $46, апоўначы ж цана падскочыла да $48,75.
Паводле інфармацыі крыніцаў Ройтэрс, краіны-члены АПЕК дасягнулі пагаднення па абмежаванні здабычы нафты на ўзроўні 32,5 мільёна барэляў. Чакаецца, што пасля дасягнення дадзенай мэты картэль звернецца да іншых краін-экспарцёраў нафты з прапановай далучыцца да пагаднення.
У цяперашні час удзельнікі АПЕК могуць здабываць да 33,24 мільёна барэляў нафты на дзень.
Каментары