Літаратура11

Абвешчаны доўгі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў. У доўгім спісе на прэмію — 15 кніг, перакладзеных з 6 моваў 23 перакладчыкамі (22 з іх могуць прэтэндаваць на прэмію або яе частку), выдадзеных у 6 выдавецтвах.

1. Апошні колер лета, Адальстэйн Аўсберг. Пераклад з ангельскай Марыі Пушкінай. Крок

2. Аўтаспынам па галактыцы, Дуглас Адамс. Пераклад з ангельскай Паўла Касцюкевіча. Логвінаў

3. Багам ночы роўныя, Сяргей Пясецкі. Пераклад з польскай Алеся Пяткевіча. ТАА «Гайсак»

4. Бортнік Ігнат і скарб пушчы, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай Вольгі Гуд. Галіяфы

5. Доля праўды, Зыгмунт Мілашэўскі. Пераклад з польскай Марыны Казлоўскай. Логвінаў

6. Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя, Патрык Оўржэднік. Пераклад з чэшскай Юліі Сматрычэнкі. Логвінаў

7. Жыткаўскія багіні, Катаржына Тучкава. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач, Логвінаў

8. Казкі, Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Iгара Крэбса, Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Уладзіміра Папковіча*. Кнігазбор

9. Калевала. Пераклад з фінскай Якуба Лапаткі. Зміцер Колас

10. Лісты Круцяля, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад з ангельскай Францішка Корзуна. Галіяфы

11. Ляжаць, шэльма! Іржы Кратахвіл. Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі. Логвінаў

12. Мама Му ў басейне, Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст. Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. Логвінаў

13. Найлепшы з усіх светаў, Ірэна Брэжна. Пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач. Логвінаў

14. Нататкі пра Шэрлака Холмса, Артур Конан Дойл. Пераклад з ангельскай Алены Казловай, Кацярыны Маціеўскай, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Ганны Янкуты, Сержука Мядзведзева. Кнігазбор

15. Рыбіна кроў, Iржы Гаічак. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач. Логвінаў

Зазначанцца, што сябры журы, калі творы ў іх перакладзе апублікаваныя ў намінаваных кнігах, у выпадку перамогі гэтых кніг не маюць права прэтэндаваць на ўзнагароду.

Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні15

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні15

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць