Эканоміка1010

«Мадэль не састарэла, проста працуюць неэфектыўна»: у Мінску праходзіць эканамічны форум АНЛАЙН

У Мінску праходзіць эканамічны форум «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё» Сярод запрошаных — прадстаўнікі беларускіх уладаў і бізнэсу, а таксама функцыянеры міжнародных фінансавых фондаў і інстытутаў. 

Фота Сяргея Гудзіліна

Першы дзень форума з вітальнага слова пачаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. 

«Трэба ў большай ступені арыентаваць інвестыцыйную палітыку на канкрэтных інвестараў, добра ўяўляць сабе іх чаканні і магчымыя засцярогі», — падкрэсліў Кабякоў.

Ён адзначыў, што нават месца правядзення, гатэль «Марыёт», уяўляе сабой годны прыклад прыцягнення і выкарыстання прамых замежных інвестыцый.

Андрэй Кабякоў, фота Сяргея Гудзіліна

«Свет сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнымі выклікамі. Ва ўмовах нявызначанасці і глабальных рызык, якія растуць, усё больш абвастраецца барацьба за прыцягненне капіталу, прарыўных тэхналогій і якасны менеджмент, здольны забяспечыць максімальную аддачу пры мінімальных выдатках», — цытуе словы Кабякова Tut.by.

Ён адзначыў важнасць дыялогу з дзелавой супольнасцю.

«Хачу адзначыць, што Беларусь паслядоўна пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Сумеснымі намаганнямі мы выпрацоўваем і рэалізуем меры структурнай палітыкі ў эканоміцы і фінансах. Яны выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы праграмных дакументаў краіны на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. У аналагічным ключы мы маем намер праводзіць дыялог і з бізнес-супольнасцю», — заявіў прэм'ер-міністр.

На сёння таксама запланаваныя панэльныя дыскусіі з удзелам намеснікаў міністраў эканомікі, фінансаў, Нацбанка і замежных экспертаў. 

Прадстаўнік міжнароднай фінансавай карпарацыі ў сваім выступе зазначыў, што Беларусі патрэбныя прамыя інвестыцыі, гэта абавязковая ўмова стабільнага развіцця краіны. Інвестары ідуць сюды не вельмі актыўна, бо ў Беларусі не надта добрая сітуацыя з абаронай правоў інвестараў, а таксама цяжкадаступнае фінансаванне. 

Эксперты сыходзяцца ў думцы, што нашай краіне трэба павышаць энерганезалежнасць, развіваючы альтэрнатыўную энэргетыку. З гэтым пагаджаюцца і беларускія ўлады. 

***

Наталля Нікандрава, фота Сяргея Гудзіліна

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава ў сваім выступе зазначыла, што гатовая паставіць усё на тое, што зусім хутка Беларусь стане краінай, прывабнай для інвестараў.

Яна звярнула ўвагу на тое, што Беларусь гэта не толькі БелАЗы і трактары «Беларус»: так, у лонданскім аэрапорце Хітроу выкарыстоўваецца шкло нашай фірмы Glassbel, у амерыканскіх аэрапортах стаіць тэхналагічнае абсталяванне для праверкі дакументаў беларускай фірмы Рэгула, а тэхналогія пакрыцця тэлефонаў Самсунг і Айфон распрацаваная таксама ў Беларусі.

Таксама Нікандрава прывяла статыстыку — Беларусь займае 44 месца ў рэйтынгу Doing Business, што вышэй, напрыклад, за Італію.

***

Максім Ермаловіч, фота Сяргея Гудзіліна

Намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч у сваім выступе зазначыў, што жаданне кансалідаваць бюджэт ідзе насуперак інвестыцыйнай правабнасці краіны. З 2008 года пачалася падатковая рэформа, якая прывяла да таго, што мы маем сёння.

«Мы ішлі па шляху спрашчэння падаткаў. Дзесьці хаатычна стваралі ўмовы падаткаў для некаторых бізнэсаў. Сёння дзейнічае каля 12 спецыяльных рэжымаў, якія ствараюць прэферэнцыі ў той ці іншай галіне. У будучыні льготы будуць скарачацца — ідзе выбудоўванне сістэмы з умеранамі стаўкамі, каб бізнэс разумеў, У якіх умовах ён працуе, і як будзе працаваць далей», — дадаў ён.

Аркадзь Добкін, фота Сяргея Гудзіліна.

«У нас 6 тысяч супрацоўнікаў, 3,5 мільярда капіталізацыі. Я ўдзячны за стварэнне асобнага падатковага рэжыму. У краіне сярэдні заробак ужо меншы за 400 даляраў, а ў нас — большы ў 4—5 разоў. І мы ўсё ж спадзяёмся, што льготны падатковы рэжым будзе падоўжаны. Наша выручка — мільярд даляраў. І мы не вывозім нічога з краіны, ні жалеза, ні нечага яшчэ, па сутнасці, гаворка пра продаж чыстага інтэлекту. Гэтыя людзі жывуць тут, ствараюць інфраструктуру, не трэба шкодзіць таму, што ўжо працуе», — заявіў заснавальнік кампаніі ЕРАМ Аркадзь Добкін у аказ намесніку міністра фінансаў Ермаловічу.

***

Аляксандр Ярашэнка, фота Сяргея Гудзіліна

Намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка зазначыў, што прыватны сектар каля 48% займае ў эканоміцы, але гэта не мяжа. «Трэба даваць магчымасць прыватнаму сектару развівацца далей. Мадэль не састарэла. Пытанне тут не ў эфектыўнасці мадэлі, а ў эфектыўнасці работы», — мяркуе ён.

«Эканоміка працягвае функцыянаваць і стварае базу, — дадаў Максім Ермаловіч. — Наспелі змены, якія патрабуюць змену менавіта ў кіраванні ўласнасцю. Каб бізнэс развіваўся, трэба рашэнне аб больш карысным размеркаванні рэсурсаў, каб мы інвеставаліся ў тыя формы бізнэсу, якія даюць аддачу, не нарошчваць інвестыцыі ў дзяржсектар за рахунак дзяржсродкаў, бо гандлёвая актыўнасць паніжаецца. Мне здаецца, што ў гэтым будзе рух, на гэта нацэленыя дзяржаўныя органы, на пераразмеркаванне рэсурсаў».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць