Грамадства88

Фатограф, выставу якога ў Маскве спрабавалі сарваць: «Гэтая серыя нясе цалкам антываенны пасыл»

Беларускі фатограф, выставу якога ў Маскве спрабавалі сарваць, выказаў сваё расчараванне, але адначасова і ўпэўненасць у справядлівасці таго, што робіць. «Гэтая серыя нясе цалкам антываенны пасыл. Таму яе не любяць прыхільнікі вайны з абодвух бакоў», — сказаў Аляксандр Васюковіч «Нашай Ніве».

Нагадаем, што выстава здымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве была азмрочаная інцыдэнтам.

Все таки было весело.

A photo posted by Alexander Vasukovich (@vasukovich) on

Выстава прайшла ў Сахараўскім цэнтры, выстаўлены былі работы з праекта «Фота на памяць».

Васюковіч паказаў публіцы фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў, зробленыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. Асаблівасць фотаў у тым, што на іх адзначана, каторы з воінаў загінуў.

28 верасня ў будынак уварваўся чалавек, які абліў некалькі фатаграфій фарбай з балончыкаў. Ён назваў сябе як «кандыдат філасофскіх навук, мастак Антон Белікаў».

«На фота беларускага аўтара ўкраінскія карнікі, які ладзілі правакацыі ў Крыме і заклікалі знішчыць ДНР і ЛНР», — «тлумачыцца» на сайце тэлеканала РЭН-ТВ.

«Застенчивый фашист, улыбчивый гаденыш», — зневажаў беларускага фатографа нападнік.

Адміністратары выставы выклікалі паліцыю.

Цікава, што ў Беларусі і Украіне гэты праект Васюковіча выклікаў крытыку некаторых людзей у сацыяльных сетках. Фатографа дакаралі, што ён паказаў людзей ахвярамі, а не героямі. 

«Шкада, што людзі не спрабуюць разабрацца ў чымсьці, а бачаць, тое, што хочуць бачыць. Гэта проста яшчэ адно сведчанне таго, у які час мы жывём, — сказаў фатограф Аляксандр Васюковіч «Нашай Ніве». — Ну і вельмі радуе, што знайшоўся толькі адзін такі чалавек, а на адкрыцці і сустрэчы са мной прыйшло людзей значна больш. Ніякага страху я не адчуваю, — падкрэсліў Васюковіч. — Калі мне трэба будзе зноў ехаць у Маскву, то я паеду. Гэтая серыя нясе цалкам антываенны пасыл. Таму яе не любяць прыхільнікі вайны з абодвух бакоў», — адзначыў фатограф.

* * *

Хлопцы, якіх больш няма: украінскія салдаты беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць