Эканоміка33

Мясніковіч выказаў вялікае незадавальненне паслу Туркменістана

Былы прэм'ер-міністр, а цяпер старшыня Савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаў паслу Туркменістана ў Беларусі Назаргулы Шагулыеву незадаволенасць з нагоды складанасцяў, з якімі сутыкаюцца беларускія рабочыя пры будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Савета рэспублікі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў Мясніковічу яшчэ ў бытнасць прэм'ерам курыраваць будаўніцтва Гарлыкскага ГАКа ў Туркменістане. Той не адзін раз бываў на аб'екце. А днямі Мясніковіч запрасіў пасла Назаргулы Шагулыева на размову і «выказаў крайнюю занепакоенасць у сувязі з працяглым невыкананнем туркменскім бокам узятых на сябе фінансавых і іншых абавязацельстваў па рэалізацыі названага праекта».

«Было падкрэслена, што гэты фактар, а таксама шматлікія перашкоды, у тым ліку суб'ектыўнага характару, з якімі сутыкаюцца беларускія будаўнікі, негатыўна ўплываюць на ход будаўніцтва», сказана ў прэс-рэлізе.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў неабходнасць «прыняцця Ашхабадам шэрагу неадкладных мер у мэтах паспяховага завяршэння будаўніцтва камбіната».

У студзені 2010 года «Белгархімпрам» падпісаў з дзяржаўным канцэрнам «Туркменхімія» кантракт на будаўніцтва беларускімі спецыялістамі пад ключ горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў магутнасцю 1,4 млн т у год на базе Гарлыкскага радовішча. Гэтае радовішча разведанае яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, але цікавасць да яго праявілі толькі нядаўна, калі ўгнаенні выраслі ў цане. Спачатку працу па свідраванні і будаўніцтве рудніка туркменскія спецыялісты спрабавалі выканаць самастойна, але, сутыкнуўшыся з шэрагам складанасцяў, заклікалі на дапамогу беларусаў. Агульная сума кантракту складае 1 млрд даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі7

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць