Грамадства

З 1 ліпеня 2017 года ў Беларусі забараняецца продаж інфармацыйнай прадукцыі без узроставай маркіроўкі

Пастановай Савета міністраў ад 17 кастрычніка № 828 у Беларусі з 1 ліпеня 2017 года будзе забаронены продаж інфармацыйнай прадукцыі без узроставай маркіроўкі, паведаміла прэс-служба ўрада.

Згодна з пастановай, інфармацыйная прадукцыя (прадукцыя сродкаў масавай інфармацыі, друкаваных выданняў, аўдыявізуальных твораў, фанаграм, гульняў, у тым ліку гульняў з электронным дысплеем, камп'ютарных гульняў і праграм на любых відах носьбітаў) альбо інфармацыя, якая распаўсюджваецца на культурных мерапрыемствах, павінна мець прысвоены ва ўстаноўленым парадку знак узроставай катэгорыі.

Выключэнне складуць выпадкі, калі наяўнасць такога знака з'яўляецца неабавязковай у адпаведнасці з заканадаўствам.

Будзе забаронена прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў фільмы, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі «16+» ці «18 +» (раней у пастанове была прапісаная забарона на продаж аўдыявізуальных твораў з індэксамі «**» і «***»).

Пастановай таксама ўдакладненыя асаблівасці продажу сродкаў абароны раслін (рэчываў або сумесі рэчываў сінтэтычнага або прыроднага паходжання для прадухілення з'яўлення, знішчэння або барацьбы са шкоднікамі, узбуджальнікамі хвароб раслін і інш.).

Так, дапускаюцца да продажу толькі сродкі абароны раслін, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю сродкаў абароны раслін і ўключаныя ў Дзяржаўны рэестр сродкаў абароны раслін і угнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя аб сродках аховы раслін акрамя звестак павінна ўтрымліваць на кожнай адзінцы ёмістасці са сродкам абароны раслін рэкамендацыі па яго ўжыванні, перавозцы і захоўванні (на тарнай (упаковачнай) этыкетцы або ў спецыяльным дадатку) з указаннем нумара дзяржаўнай рэгістрацыі.

Прадавец павінен мець дакумент, які пацвярджае якасць сродку абароны раслін, выдадзены вытворцам, і абавязаны забяспечыць выкананне патрабаванняў бяспекі пры захоўванні і продажы сродкаў абароны раслін. Продаж сродкаў абароны раслін ажыццяўляецца толькі ва ўпакоўцы вытворцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў21

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

«Цяпер мы ямо ўсяго раз на дзень». Жыццё ў пасляваеннай Сірыі пасля падзення рэжыму Асада цяжкае38

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх21

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў21

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць