«Мы знішчылі іх ядзерную праграму. Нам яшчэ трэба разабрацца, я б сказаў, з адным ці двума аб'ектамі, але мы можам зрабіць гэта за дзесяць хвілін», — заявіў ён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцягвае на Блізкім Усходзе армаду, якая можа нанесці ўдар па Іране на працягу некалькіх дзён, піша Bild.
У якасці магчымай цэлі Трамп назваў іранскую гару Каланг, больш вядомую як «Гара Кірка» (Pickaxe Mountain). Мяркуецца, што пад ёй знаходзіцца ядзерны комплекс. «Верагодна, варта было б звярнуць увагу на Гару Кірка, і з гэтым трэба разабрацца», — сказаў Трамп.
Гара размешчана ў правінцыі Ісфахан, прыкладна за 200 кіламетраў на поўдзень ад Тэгерана, недалёка ад ядзернага аб'екта ў Натанзе. Іранскі ўрад адмаўляе, што там вядуцца работы ў межах ядзернай праграмы. Па словах Трампа, ЗША не спяшаюцца, бо перамовы аб спыненні вайны ідуць «добра» — аднак іранцы «не вельмі надзейныя». Дзяржсакратар Марка Рубіа заявіў, што прэзідэнт яшчэ не прыняў рашэння аб новых ударах, і ЗША адкрытыя для дыпламатычнага ўрэгулявання.
Разам з тым ЗША прыводзяць свае сілы ў баявую гатоўнасць. Трамп засяроджвае ў Аравійскім моры вялізны флот: тры авіяносцы, 17 ваенных караблёў, больш за 20 тысяч ваеннаслужачых. Войскі гатовыя нанесці ўдар на працягу 96 гадзін пасля загаду прэзідэнта.
Тэгеран, у сваю чаргу, даў на гэтыя пагрозы рэзкі адказ. 31 кастрычніка вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі выступіў перад вышэйшым ваенным камандаваннем з недвухсэнсоўнай заявай: «На любую пагрозу павінен рушыць услед неадкладны, эфектыўны і не абмежаваны геаграфічнымі рамкамі адказ». Прадстаўнік арміі Махамад Акрамінья таксама зрабіў заяву па дзяржаўным тэлебачанні: «Магчымая будучая вайна можа працягвацца даўжэй за папярэдні канфлікт». Акрамя таго, па яго словах, Трамп «не ў стане дыктаваць тэрміны або ўмовы яе завяршэння».
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
[Зрэдагавана]
Бам-бам-бам, бамбі Іран
Бам-бам-бам, бамбі Іран
Наш дзядзя Сэм
Зробіць "ноў проблем"
І звышсакрэтны базы
Зраўняем усе адразу