Літаратура44

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды

Што, калі месцы, дзе мы калісьці жылі, нікуды не знікаюць — і можна перанесціся ў часе ў кватэру, дзе прайшлі школьныя гады? А пасля смерці мы можам трапіць у свет, падобны да айцішнага офіса, дзе нас чакае іншая праца?

Раман «Вандроўка ліфтам» выйшаў у выдавецтве «Пфляўмбаўм». Фота: «Наша Ніва»

Папярэдняя гісторыя Югасі Каляды («Перамена месцаў») была пра суддзю Альбіну і простую вясковую жанчыну Маню, якія памяняліся целамі. Такі галівудскі сюжэт у беларускіх рэаліях — смешны, жыццёвы, драматычны, але з абавязковым для гэтага жанру хэпі-эндам. Пасля той аповесці не цярпелася пабачыць, якой будзе наступная кніга пісьменніцы.

У яе новым рамане «Вандроўка ліфтам» таксама рэальнасць змешваецца з фантастыкай. Аказваецца, месцы, дзе мы калісьці жылі, нікуды не знікаюць — пакуль жывыя нашы ўспаміны пра іх, усё можна аднавіць. І нават трапіць у бацькоўскую кватэру, якой у цяперашнім свеце ўжо няма. Праўда, не ўсе ведаюць пра такую магчымасць.

Не ведаў пра яе і галоўны герой Лёнік, пакуль не трапіў на той свет. «Той свет», куды размеркавалі Лёніка, зусім не такі, як мы ўяўляем. Там ён павінны хадзіць на працу ў офіс з бясконцымі светлымі калідорамі і ліфтамі, насіць белую форму і бранзалетку, якая дае доступ да розных памяшканняў, апрацоўваць на камп’ютары заяўкі…

Гэта нагадала атмасферу ў папулярным амерыканскім серыяле «Раздзяленне» (Severance). Па сюжэце там людзі, якім невыноснае іх жыццё, пагаджаюцца падзяліць сваю асобу — адна частка будзе праводзіць час на працы, другая па вечарах і выходных жыць звыклае жыццё (і яны не будуць ведаць адна пра адну). У стэрыльных кабінетах супрацоўнікі за камп’ютарамі ўвесь дзень сартуюць нейкія лічбы, не здагадваючыся, што за гэтым стаіць.

Лёнік жа сэнс сваёй працы разумее. З яго камп’ютара адкрываецца доступ да чужых успамінаў і… Зрэшты, не будзем раскрываць усе дэталі. Але, як і ў «Раздзяленні», з таго офісу практычна немагчыма звольніцца і выбрацца ў рэальны свет.

Хаця там не так і кепска, прынамсі напачатку. Хочаш — жыві на беразе акіяна, хочаш — на бацькоўскім лецішчы.

Але шмат пытанняў і ўспамінаў не даюць Лёніку спакою. Можа, гэта пекла і таму тут няма яго памерлых сяброў і родных? А калі пекла, то за што яго, былога работніка завода, упяклі сюды? Жыў жа звычайна, як усе. Ці гэта толькі так падаецца?

О, паверце, чым больш вы будзеце даведвацца пра мінулае Лёніка, тым менш будзеце яго шкадаваць. Часам герою хочацца даць добрую аплявуху: ды апомніся ты!

Сюжэт захоплівае і раз-пораз заглыбляе ў філасофскія развагі. Калі пасля смерці чалавек нікуды не знікае, то гэта працяг жыцця ці не? 

«Чаму ён ніколі не разумеў, не мог датумкаць сваёй дурной эгаістычнай галавой, пакуль быў жывы, — якое ён меў шчасце? Чаму потым перастаў адчуваць яго? Закрыўся ад болю — а разам з тым і ад шчасця? Так збаяўся болю, што там перакрыў сабе кісларод?»

Пеклу не абавязкова выглядаць як падзямелле з вогненнымі рэкамі і катламі, дзе зажыва вараць людзей. Гэта можа быць акіян, які аддзяляе ад усіх, каго вы любілі і хто вас любіў. І сядзець на беразе таго ідэалістычнага акіяна будзе невыносна.

Гэта раман пра памылкі маладосці, страчанае сяброўства і каханне, пачуццё віны і стасункі з бацькамі.

Для тых, чыя маладосць прыпала на 1990‑я і 2000-я, у рамане будзе шмат да болю знаёмых дэталяў. Канцэрты ў клубе «Рэактар», дыскеты з курсавымі, плакаты з любімымі гуртамі на сценах пакоя, медыятары, зробленыя з картак для тэлефонаў-аўтаматаў…

«Звычайны стары пад’езд у даўно не рамантаваным доме, з фарбаванымі цёмна-зялёнай алейнай фарбай сценамі, але толькі да паловы — далей на столі і сценах ляжала вапна ў сто слаёў», — у такіх пад’ездах прайшло дзяцінства многіх з нас.

Пісьменніца расказвала, што старанна аднаўляла гэтыя дробязі, шукала выявы і самі рэчы, каб чытач адчуў, наколькі яны рэальныя.

Пісьменніца Югася Каляда. Фота: выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Ёсць у рамане і частка пра пратэсты 2020 года. Лёнік, згадаўшы, што з ім тады адбылося, спрабуе знайсці адказ на пытанне: чаму сілавікі дзейнічалі так люта? І адказ на гэта пытанне яго здзіўляе сваёй прастатой і пужае адначасова.

Югася Каляда расказвала на прэзентацыі, што свае кнігі стараецца пісаць як гатовы сцэнар да фільма. І трэба сказаць, што «Перамена месцаў», што «Вандроўка ліфтам» маглі б стаць харошым кіно. Апошняя кніга — нават серыялам, бо пасля канцоўкі хочацца пабачыць другі сезон: ці так ты зразумеў фінал, а калі так, то што будзе рабіць герой далей?

Тым больш шмат пытанняў да таго свету з калідорамі яшчэ засталося. А што яшчэ там могуць рабіць супрацоўнікі? Што адкрывае больш высокі ўзровень доступу? І ці можна выправіць сваё жыццё?

Вандроўка ліфтам. — Вільня: Пфляўмбаўм, 2026

Каментары4

  • U
    01.11.2026
    накатали только из за того. ЧТо мова. А так то бред и не интересно.
  • +
    01.11.2026
    БЕРАСЦЬ, з языка сарваў! НН, працягвайце ў тым жа духу!
  • Або
    01.11.2026
    БЕРАСЦЬ, гэта вокладка стылёвая.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць