Грамадства4444

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна

Пасля выхаду інтэрв’ю з Соф’яй Сапегай былы палітвязень Эдуард Пальчыс расказаў пра ролю Рамана Пратасевіча ў сваёй крымінальнай справе.

Для першага допісу ў мяне была іншая тэма, але сёння выйшла надзвычай важнае і цікавае інтэрв'ю Соф'і Сапегі.

Калі што, Раман Пратасевіч — мой галоўны і любімы сведка па маёй жа крымінальнай справе (чаму — напішу крыху пазней).

Я памятаю, як 24 мая 2021 года раніцай ляжаў на трэцім ярусе ў камеры Валадаркі, а на фоне працаваў тэлевізар. Я чытаў і паралельна слухаў навіны:

«Учора была здзейсненая вымушаная пасадка самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску…»

Я скоса зірнуў на экран і пачаў глядзець рэпартаж. Выглядала ўсё нібыта нейтральна, быццам адбылася тэхнічная памылка. І вось ужо напрыканцы рэпартажу прагучала:

«З рэйса быў зняты пасажыр, які знаходзіўся ў вышуку. Ім аказаўся Раман Пратасевіч…»

Я вярнуўся да кнігі. У гэты момант мне стала абсалютна ўсё зразумела і пра самалёт, і пра тое, што адбылося. Не сказаць, што я быў у шоку. Хутчэй адчуў, што знаходжуся ў нейкім дзіўным серыяле на Netflix.

Пратасевіч, якога я ведаў яшчэ да 2020‑га і якога аднойчы сасватаў на стыпендыю Радыё Свабода, які прызнаваўся мне, што марыць стаць ваенным карэспандэнтам у гарачых кропках і працаваць на амерыканскія медыя, — прыляцеў. Я думаў толькі пра тое, ці зможа ён прайсці гэтае выпрабаванне.

Потым, ужо знаёмячыся са сваёй крымінальнай справай, я ўбачыў пацвярджэнне словам Сапегі, што Рома страшэнна запанікаваў.

Мая галоўная прэтэнзія да яго ў тым, што ён нават не паспрабаваў знішчыць тэхніку. Зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх ва ўнітаз, запусціць працэс фарматавання — што заўгодна. Ён цалкам аддаў тэлефон, у якім следчыя спакойна капаліся з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння, выгружаючы ўсе звесткі. Уводзілі прозвішча чалавека, які іх цікавіў, і адразу бачылі ўсю перапіску або ўзаемасувязі.

І пазней, ездзячы па судах і знаёмячыся з астатнімі палітычнымі, я даведваўся пра наступствы яго выбару.

Людзей, якіх здаў Пратасевіч, затрымлівалі надзвычай жорстка: збіццё, катаванні, прыніжэнні — усё ішло поўным камплектам. Асабліва тых, хто дапамагаў здабываць звесткі пра сілавікоў і чыноўнікаў.

А да мяне на суд яго нават не рызыкнулі прыводзіць. Суддзя паказушна некалькі разоў пытаўся ў пракурора: «А дзе ж галоўны сведка?», на што нязменна атрымліваў адказ: «На следчых дзеяннях». Відаць, баяліся, што я змагу аказаць на яго псіхалагічнае ўздзеянне.

Дарэчы, ужо тады зняволеныя пачалі перашэптвацца, што Сапега паводзіць сябе куды больш годна за Рамана. І інтэрв'ю Соф'і гэта цалкам пацвярджае. Спадзяюся, што Соф'я зможа акрыяць пасля ўсяго і аднавіцца.

Каментары44

  • Крынж
    29.10.2026
    Часу было дастаткова каб нават з'есці той тэлефон і лаптоп. Але безпазваночная істота-пратасевіч у паніцы не дадумаўся да відавочнага. Затое дадумаўся абгаварыць сваю дзяўчыну, нагаварыць ей на тэрмін....
  • Так
    29.10.2026
    Падлюка яшчэ та, гэбэшная. Калi бы гэбэшных сэксотау усiх даставалi па цемных закавулках дык не было б такога, а так ходзяць сабе ваняюць беспакарана
  • Ліст палітвязняў
    29.10.2026
    У Пальчыса ў камеры быў тэлевізар? І яму дазвалялі ляжаць на ложку?
    Тады ясна, чаму ён супраць ліста да еўрапейскіх чыноўнікаў па садзейнічанні вызваленню палітвязняў.
    Але ж не ўсім так пашчасціла. Іншыя палітвязні распавядаюць, што ім нельга было не тое што ляжаць ці сядзець, нават стоячы вочы нельга было закрыць на некалькі хвілін. Адразу пакаранне за тое што "спаў".
    З тэлевізарам канечне ляжаць у ложку лягчэй...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць