Здарэнні1212

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Дзяўчына вучылася ў аўташколе, але пасведчання кіроўцы яшчэ не мела.

У той злашчасны вечар у Volkswagen Polo селі Дзіяна Дземідовіч (свой 18 дзень нараджэння яна адсвяткавала толькі 1 кастрычніка), 19‑гадовы Аляксей Якубовіч і 21‑гадовы Максім Фядотаў.

Аляксей з мястэчка Крывічы Мядзельскага раёна, там адвучыўся ў школе. Сёлета скончыў Вілейскі дзяржаўны каледж — менавіта там вучылася і Дзіяна. Яго збіраліся забраць у армію, але не склалася, пайшоў працаваць механізатарам у аграгарадок Сваткі, дзе знаходзіцца аднайменны калгас.

Аляксей Якубовіч

Максіму Фядотаву быў 21 год. Нарадзіўся ён у аграгарадку Старыца Капыльскага раёна. Мяркуючы па сацсетках, скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў разам з Аляксеем — толькі на пасадзе агранома.

Знаёмыя кажуць, што Максім ужо трапляў у ДТЗ — але на матацыкле. Атрымаў даволі цяжкія траўмы і апынуўся на бальнічным ложку. 

На вечар 27 кастрычніка ў тройцы былі немудрагелістыя планы — хацелі проста пакатацца. 

Volkswagen Polo, на якім маладыя людзі трапілі ў ДТЗ, наколькі вядома, належаў брату Максіма.

Знаёмыя сцвярджаюць, што алкаголь у той вечар кампанія не спажывала. Пра Аляксея кажуць, што ён быў вельмі прынцыповым у гэтым пытанні. Ніколі не піў, калі збіраўся пакатацца — і іншым не дазваляў. Казаў, што калі спыніць ДАІ, дык лепш быць бяспраўнікам, чым п'яным.

Дзіяна Дземідовіч

Сябры кампаніі расказваюць, што ўвечары перад аварыяй Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку.

Дзяўчына вучылася ў аўташколе, але пасведчання кіроўцы яшчэ не мела.

Знаёмыя кажуць, што гэта не перашкаджала ёй ездзіць на чужых машынах на месцы кіроўцы: «Яна заўсёды прасіла пусціць яе за руль». Нічога крамольнага знаёмыя ў такіх просьбах не бачылі і перыядычна давалі Дзіяне паруліць.

Каля 20:40 на 104‑м кіламетры Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач на закругленні дарогі ўправа дзяўчына вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Mitsubishi.

Фота: МУС

Трое сяброў на Volkswagen загінулі, кіроўца Mitsubishi трапіў у бальніцу.

Каментары12

  • Кироуца
    31.10.2026
    Давали порулить, что в этом такого!?? Тут не порулить ,а конкретно управлять транспортным средством, жалко хлопцев , погибли из за глупой девчонки, которая не имея прав ,совершала нарушение , ну я ж крутая , я учусь... Вот к чему приводит такой выпендрёж, водителю японца скорейшего выздоровления и сил.
  • Барадзед
    31.10.2026
    Очередное изуродованное лукашизмом поколение. Зачем они пьют энергетики по шесть банок сразу?
  • Пад 100км/г чы болей
    31.10.2026
    Хуткасць была напэу́на вялікая

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць