Грамадства11

Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці з'явяцца ва ўсіх абласцях Беларусі

Інавацыйна-адукацыйныя цэнтры бяспекі жыццядзейнасці адкрыюцца ва ўсіх абласцях Беларусі. Пра гэта заявіў сёння міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка на адкрыцці VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Надзвычайныя сітуацыі: папярэджанне і ліквідацыя».

Паводле слоў міністра, першы і пакуль адзіны ў краіне інавацыйна-адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці створаны ў Гомельскай вобласці ў студзені 2015 года, у ім прайшлі навучанне ўжо больш за 20 тыс. чалавек. «Мэтавая аўдыторыя цэнтра — дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Спосаб узаемадзеяння з навучэнцамі — інтэрактыўны. Цэнтр складаецца з некалькіх пляцовак, якія імітуюць надзвычайныя сітуацыі. Усё навучанне пабудавана на прынцыпах гульні, пры гэтым атрыманне ведаў адбываецца пры дапамозе практычных заняткаў і адпрацоўкі пэўнай сітуацыі. Атрыманыя веды і вопыт з ранняга ўзросту будуць фарміраваць у людзей навык бяспечных паводзін і выканання правільных дзеянняў у розных ЧС», — паведаміў Уладзімір Вашчанка.

«На жаль, у большасці выпадкаў асноўнай прычынай узнікнення надзвычайных сітуацый з'яўляецца чалавечы фактар. Прафілактыка і навучанне насельніцтва правілам паводзін і асноўным спосабам абароны ад ЧС дапамагаюць максімальна знізіць рызыку іх узнікнення і павысіць асабістую бяспеку грамадзян. З гэтай мэтай інавацыйна-адукацыйныя цэнтры бяспекі жыццядзейнасці хутка з'явяцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі», — адзначыў міністр.

VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Надзвычайныя сітуацыі: папярэджанне і ліквідацыя» прысвечана 60-годдзю стварэння першага ў Беларусі навуковага падраздзялення ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і пажараў.

Канферэнцыя адбываецца ў час VIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Чалавек і бяспека», якая праходзіць 1-3 лістапада ў сталічным Футбольным манежы. У ёй прымаюць удзел праваахоўныя органы і сілавыя структуры, арганізацыі, што працуюць у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, пагранічныя і мытныя службы, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі сістэм бяспекі і жыццезабеспячэння аб'ектаў, праектныя і мантажныя арганізацыі. Усяго больш за 60 кампаній і арганізацый з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Украіны, а таксама прадстаўніцтвы краін далёкага замежжа. На выстаўцы прадстаўлены найноўшыя сродкі выратавання і навукова-тэхнічныя распрацоўкі ў галіне пажарнай бяспекі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, найноўшыя ўзбраенне і ваенная тэхніка, робататэхнічныя комплексы і сістэмы ваеннага, спецыяльнага і двайнога прызначэння. Асобным раздзелам паказана сістэма аховы правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць