Меркаванні6767

«Кожны, хто плакаў за цяжкі лёс бежанцаў — працаваў на перамогу Трампа»

Піша Стась Карпаў.

Дэмакратычная партыя доўга ішла да перамогі Трампа. І не толькі яна.

Кожны палымяны еўрапейскі хлопчык, які на камеру Еўраньюза плакаў за цяжкі лёс бежанцаў — працаваў на перамогу Трампа.

Кожная дзяўчынка, якая цытавала з марксісцкай кніжкі завучаныя фразы пра віну белага багатага мужчыны перад беднай чорнай жанчынай — працавала на перамогу Трампа.

Кожная састарэлая цётка, якая прайшла 10 класаў фемінізму і лепей ведае, як устаўляецца саматык, чым як укручваецца лямпачка, якая з прафесарскай трыбуны гатова гаварыць пра віну ўсіх, у каго ёсць яйцы, доўга ішла да перамогі Трампа.

Кожны дзядзенька з пустымі вачамі, які засвоіў спосаб гаварэння пра каштоўнасці, але так нічога і не зразумеў, кожны, хто не навучыўся нічога рабіць, акрамя як размяркоўваць чужыя грошы на дапамогу бедным, пакрыўджаным і недалюбленым, ішоў да перамогі Трампа.

Уся гэтая ракавая пухліна, якая лічыць, што поспех аднаго чалавека павінен быць падпарадкаваны абслугоўванню няшчасця іншага, і так у памерах усяго свету, ішлі да перамогі Трампа.

Усе гэтыя людзі шмат і ўпарта працавалі, для таго каб сёння са слязамі на вачах бачыць, што Трамп перамог — і няма каму дапамагчы гэтым люздям у іхным горы, якое я, дарэчы, часткова разумею і раздзяляю, як ні непрыемна ў гэтым прызнавацца.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць