Грамадства99

У новым гіпермаркеце Euroopt Super пакупнікоў абслужаць па-беларуску і па-англійску

Крама Euroopt Super адкрыецца 17 снежня на цокальным паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk, паведамілі БелаПАН у ТАА «Еўрагандаль».

Фота galleria-minsk.by

Гіпермаркет зойме 4.800 квадратных метраў агульнай плошчы і стане для сеткі першым магазінам прэміяльнага фармату.

Персанал для новага гіпермаркета Euroopt адбіралі праз кастынг. «У новай краме мы стварылі 305 працоўных месцаў. Выбіралі супрацоўнікаў з тых прадаўцоў, якія ўжо працуюць у іншых крамах гандлёвай сеткі, — адзначыў гендырэктар. — Акрамя шматлікіх гутарак прадаўцоў тэставалі і метадам «тайнага пакупніка», ацэньваючы ўзровень добразычлівасці і лаяльнасці. Таксама ў новым гіпермаркеце з'явяцца касы, якія абслугоўваюць на беларускай і англійскай мовах, — для гэтага нашы супрацоўнікі займаліся з рэпетытарамі. Усё гэта зроблена для таго, каб якасна абслужыць не толькі пакупнікоў з Беларусі, але і турыстаў».

Як адзначылі ў «Еўрагандлі», унутры гіпермаркета з'явіцца фудкорт — вялікая зона самаабслугоўвання, дзе будуць прапанаваныя стравы ўласнай вытворчасці. 

«Мы ўваходзім у новы для сябе сегмент рынку і адкрываем магазін прэміяльнага фармату, каб стварыць найбольш камфортныя ўмовы для пакупнікоў. Пры гэтым, кажучы «прэміум», мы маем на ўвазе выключна ўзровень сэрвісу і разнастайнасць тавараў, а не высокія цэны. Гэта робіцца для таго, каб ахапіць максімальную аўдыторыю», — адзначыў генеральны дырэктар гандлёвай сеткі «Еўраопт» Філіп Арцёменка.

У новым Euroopt будзе выкарыстоўвацца сучаснае абсталяванне для цэхаў уласнай вытворчасці, ахладжэння прадуктаў, касавай зоны. Вазкі для пакупак будуць зробленыя з экапластыку. Праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця іх даабсталююць зараднай прыладай для смартфона і падстаўкай для кавы, якую плануюць зрабіць бясплатнай для пакупнікоў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Агент Дудкін расказаў, якія агенты самыя небяспечныя. Спойлер: не ён9

Украінскія мужчыны сталі актыўней збягаць у Беларусь9

Як 23-гадовы хлопец з гомельскай вёскі збірае сотні мільёнаў праглядаў на каскадзёрскіх труках і мае кантракт з Red Bull5

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю пры спробе спыніць мігрантаў4

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць