Зборная Латвіі па скелетоне адмовілася ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету па бабслеі і скелетоне, які ў 2017 годзе пройдзе ў Сочы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце латвійскай зборнай у нядзелю, 11 снежня.
«Прайшло нямала часу з таго моманту, як Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) упершыню апублікавалі інфармацыю пра несумленных спартоўцаў у нашым відзе спорту. Цяпер, пасля апошніх паведамленняў, мы заяўляем: з нас хопіць», — гаворыцца ў дакуменце.
Як падкрэслілі латвійскія спартоўцы, на чэмпіянаце свету па біятлоне і скелетоне, што мае адбыцца, яны з радасцю выступяць на спаборніцтвах у любой краіне, але не будуць удзельнічаць у ЧС у Сочы — «там, дзе ў 2014 годзе быў скрадзены дух Алімпіяды».
Чэмпіянат свету па бабслеі і скелетоне пройдзе ў Сочы з 13 па 26 лютага 2017 года. Раней газета The New York Times пісала, што магчымасць байкатаваць ЧС разглядае зборная ЗША, паведамляе DW.
Каментары