Грамадства44

Кірыл Сілівончык: Трэба быць разумнейшым і сачыць за тым, што пішаш на сваёй старонцы

Адно з першых інтэрв'ю на свабодзе асуджаны ў Расіі за падтрымку Украіны Кірыл Сілівончык даў charter97.org.

Грамадзянін Беларусі Кірыл Сілівончык, які адседзеў два гады ў Расейскай Федэрацыі за запісы ў сацыяльных сетках у падтрымку Украіны, учора вярнуўся ў Беларусь.

Сілівончык прыляцеў у Менск позна ўвечары 21 снежня з Масквы. Яго сустракалі журналісты і сястра Кацярына.

У інтэрв'ю Сілівончык распавёў, што з ізалятара для замежнікаў яго везлі 9 гадзін у кайданках.

— Якія першыя ўражанні ад Беларусі? Як дабіраўся да Менска?

— Даехалі без затораў [смяецца]. З Ніжняга Ноўгарада да аэрапорта ў Маскве ехалі дзевяць гадзін, зрабіўшы па шляху толькі адзін прыпынак. Без ежы, без нічога. Увесь гэты час я быў у кайданках. Іх знялі толькі ў аэрапорце — дагэтуль усё баліць.

— Ці стаў нечаканасцю для цябе арышт за запіс у падтрымку Украіны ў снежні 2014 года?

— Я нават не ўяўляў, што такое можа адбыцца. Тым больш, не думаў аб тым, што за запіс у сацыяльнай сетцы могуць распачаць крымінальную справу, судзіць і даць рэальны тэрмін. Трэба было быць разумнейшым і сачыць за тым, што пішаш на сваёй старонцы.

— Ты адбываў пакаранне ў калоніі «Сухабязводнае», якая вядомая сярод расейскіх праваабаронцаў жорсткімі парадкамі…

— Гэта адна з самых жорсткіх і сур'ёзных калоній у Ніжагародскай вобласці, там было шмат катаванняў у свой час. Але калі я прыехаў, стала крыху лягчэй. Нікога не збівалі, ставіліся паважліва. Пагроз або ціску ў мой адрас таксама не было. Дарэчы, начальнік калоніі — беларус з Гомельскай вобласці.

— Ці аказвалі дапамогу супрацоўнікі беларускай амбасады?

— Амбасада Беларусі дапамогі не аказвала. Толькі калі да этапу ў калонію заставаўся адзін дзень, прыйшоў консул. Ён пацікавіўся, як у мяне справы, і дзе я буду адбываць пакаранне. Больш ніякай падтрымкі або інфармацыі ад амбасады не было.

Ужо пасля таго, як я выйшаў з калоніі і мяне змясцілі ў ізалятар для замежнікаў, яны, вядома, курыравалі пытанні, звязаныя з маім месцазнаходжаннем і дэпартацыяй.

— Ці атрымліваў ты лісты, адчуваў падтрымку і салідарнасць?

— Хацелася б падзякаваць усім за ўвагу, за тое, што знайшлі і апублікавалі інфармацыю аб тым, што са мной здарылася. Гэта было нечакана, вядома, але вельмі прыемна. Дзякуючы журналістам і неабыякавым людзям вакол гэтай справы падняўся шум, які і прыцягнуў увагу да мяне. Менавіта гэта прымусіла ўмяшацца і супрацоўнікаў амбасады.

Так, мне вельмі шмат пісалі, асабліва ў першыя месяцы зняволення. Такой колькасці лістоў дзівіліся і мае турэмшчыкі. Пісалі напэўна з любога пункту Еўропы — лісты прыходзілі з Нарвегіі, Літвы, Нямеччыны, Украіны, Беларусі, нават з Ліхтэнштэйна. Я ўсім вельмі ўдзячны за такую вялікую падтрымку. Было вельмі прыемна.

— Чым збіраешся займацца на радзіме?

— Пакуль не ведаю. Зараз хочацца проста адпачыць, бо цягам апошніх гадоў мне давялося перажыць не самае лепшае. Будзе відаць. Цягам пяці гадоў ўезд у Расею мне забаронены, таму вярнуцца туды, нават пры наяўнасці такога жадання, я не змагу.

Думаю, што мне яшчэ будзе сустрэча з нашымі спецслужбамі. Не ведаю, чым яна скончыцца, але будзем спадзявацца на лепшае.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі10

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць