Грамадства33

Сілівончык: «Палітычных канфліктаў у калоніі не было, толькі часам у жарт называлі бандэраўцам»

Тэрмін зняволення беларуса Кірылы Сілівончыка, які быў асуджаны ў Расіі да двух гадоў калоніі-пасялення за размяшчэнне антырасійскага запісу Укантакце, скончыўся 16 снежня. У сераду, 21 снежня, Сілівончык вярнуўся ў Беларусь.

Размаўляючы з «Нашай Нівай», Кірыла выказаў радасць, што «ўсё гэта» скончылася. 

«Не кожнага, хто адбываў пакаранне ў Расіі, па прылёце ў Беларусь сустракаюць журналісты, — пажартаваў ён. — Адчуваю сябе добра. Вельмі прыемна, што за мяне тут людзі хваляваліся». 

Кажучы пра ўмовы ўтрымання ў расійскай калоніі, Кірыл ні на што не наракае.

«Умовы былі нармальныя, усе нормы выконваліся. Што да ежы — то была магчымасць хадзіць у краму, што за тэрыторыяй. Калі ёсць сродкі — можна купіць што заўгодна. Ну мы хадзілі, гатавалі, харчаваліся нармальна. Але больш сілаў дадавалі лісты ад людзей — асабліва ад незнаёмых. Тыя словы падтрымкі, яны шмат значаць».

Пакуль што хлопец не каментуе прычыны, якія падштурхнулі размясціць на старонцы тую выяву, якая стала падставай для крымінальнай справы. 

«Пакуль не хачу нічога казаць, трэба трохі асвоіцца», — сказаў ён. 

Калі мы перапыталі іначай — ці зрабіў бы ён тое ж самае, адматаўшы час назад, то Кірыл сказаў, што ён проста не ведаў, што за допісы ў сацыяльных сетках можна адказаць. 

«Трэба быць разумнейшым і сачыць за тым, што пішаш на сваёй старонцы», — кажа Кірыл Сілівончык.

«Якая крымінальная справа? Я нават не думаў пра гэта. Але ў судзе павярнулі справу так, што я нібыта быў аўтарам таго тэксту. Пакуль больш сказаць не магу. Можна толькі яшчэ дадаць, што і ахоўнікі ў СІЗА былі здзіўленыя, у калоніі іншыя вязні часам не верылі. Што да стаўлення, то палітычных канфліктаў у мяне там ні з кім не было. Так, некаторыя коса глядзелі, часам у жарт называлі бандэраўцам, але нічога болей. Да беларусаў у Расіі нармальнае стаўленне, мы лічымся братэрскім народам, але я пакуль не гатовы даваць сваю ацэнку такім сцвярджэнням», — сказаў Кірыл. 

Пакуль хлопец плануе адпачыць і ўзяцца за пошукі работы, з чым, маўляў, у Беларусі не вельмі. 

«Я чаго ў Расію паехаў увогуле? Я тут у Гомелі нічога сабе знайсці не мог, шэсць месяцаў сядзеў без працы. Пасля мне прапанавалі месца ў [Ніжнім] Ноўгарадзе, я паехаў зарабляць. Але пасля здарэння мае працадаўцы ад мяне адхрысціліся і звольнілі заднім чыслом. Больш у Расію я ехаць не планую хаця б таму, што на бліжэйшыя 5 гадоў уезд туды мне забаронены», — падсумаваў Кірыл.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць