Здарэнні4040

У навагодні ранак міліцыя вымушана была ўціхамірваць работніка «Кераміна» зброяй

Супрацоўнік сталічнай міліцыі страляў у 28-гадовага жыхара Мінска, які разам з сябрамі і іх сем'ямі адзначаў дома Новы год.

Як распавяла чытачка ej.by, здарэнне адбылося ўжо пад раніцу 1 студзеня. У міліцыю паступіў званок пра тое, што суседзі ў доме 28 па праспекце газеты «Звязда» занадта шумяць і не даюць спаць. Міліцыя па адрасе прыбыла аператыўна, бо апорны пункт знаходзіўся ў суседнім доме.

Па словах чытачкі, на выклік прыбылі тры праваахоўнікі, да якіх на пляцоўку і выйшаў гаспадар кватэры, на шум у якой скардзіліся суседзі. Само сабой, 28-гадовы работнік ААТ «Керамін» быў выпіўшы. Што здарылася далей, ніхто не бачыў, бо госці заставаліся ўнутры кватэры. Але нечакана яны пачулі стрэлы і выбеглі на пляцоўку.

Да разгляду выпадку падключыўся Следчы камітэт. 28-гадовы жыхар Мінска знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі распавёў ej.by такую версію падзей.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сітуацыя развівалася так. У 6.40 у міліцыю паступіў званок, што ў кватэры па суседстве ўсю ноч шум і гоман, які перашкаджае адпачываць. Трэба разумець, што у гэтым гарадскім аддзеле міліцыі, куды паступіў званок, усю ноч людзі на выкліках былі, таму на выклік адпраўлялі, каго маглі. Па выкліку на месца прыбыў адзін супрацоўнік міліцыі. Дзверы кватэры адкрыў грамадзянін, які адразу ж пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і неадэкватна. Ён прычыніў супрацоўніку міліцыі фізічныя пашкоджанні і спрабаваў завалодаць яго табельнай зброяй. Супрацоўнік міліцыі гэтую спробу спыніў. Спачатку ён зрабіў вуснае папярэджанне, потым — папераджальны стрэл. Грамадзянін на гэта не адрэагаваў, і тады супрацоўнік міліцыі зрабіў два стрэлы і параніў дэбашыра. У выніку грамадзянін дастаўлены медыцынскую ўстанову, праапераваны і яго жыццю нічога не пагражае. Супрацоўнік міліцыі дастаўлены з шпіталь МУС з чэрапна-мазгавой траўмай. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ст.363 ч.2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак)», — растлумачыў Аляксандр Ластоўскі.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць