Усяго патроху44

Віктар Малышчыц: Студзень — найлепшы месяц для назірання Венеры

Сёння ўвечары на небе па ўсёй Беларусі могуць быць праясненні, а праз пару дзён, як надыдуць маразы, то і ўвогуле зіма пацешыць нас ясным надвор'ем.

У гэтыя дні немагчыма не заўважыць яркую зорку — сапраўдны пражэктар! — якая будзе свяціць крыху на захад ад поўдня на невялікай вышыні. Гэта насамрэч не зорка, а планета Венера. Менавіта ў гэтыя дні яна адышла на вялікую вуглавую адлегласць ад Сонца (максімальнае аддаленне будзе 12 студзеня) і наша свяціла не перашкаджае за Венерай назіраць.

А хто будзе ўважлівы, злева ад Венеры заўважыць яшчэ і аранжавую зорачку — гэта будзе Марс. Спяшайцеся яго ўбачыць, бо хутка ўмовы назірання Марса пагоршацца ажно да лета 2018-га. А побач з Марсам будзе яшчэ і Нептун, толькі для яго назірання спатрэбіцца ўжо тэлескоп.

Пару цікавых фактаў пра Венеру:

— Яна настолькі яркая, што ў перыяды яе вечаровай бачнасці па ўсёй Зямлі пракотваецца хваля паведамленняў пра НЛА. Я сам асабіста памятаю два сюжэты 2011 і 2013 гадоў, калі наш тэлеканал АНТ расказваў пра неапазнаны лятучы аб'ект над Беларуссю. Распытвалі пра яго і вайскоўцаў, і нейкіх там уфолагаў, а вось астраномаў распытаць забылі.

— Паколькі Венера знаходзіцца бліжэй да Сонца, чым Зямля, то назіраць яе можна заўсёды непадалёк ад Сонца. Таму Венеру назіраюць ці ўвечары пасля заходу Сонца, ці ўранку перад світаннем. Калі Багдановіч пісаў «Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла», то першая рамантычная сустрэча ў яго мусіла адбыцца недзе а 5-й раніцы.

— Венеру часта ў беларускіх СМІ ці кнігах называюць Мілавіцай, але этнаграфічныя даследаванні паказваюць, што такая назва ў народзе нідзе не ўжывалася, прынамсі, апошнія стагоддзі. Найбольш распаўсюджаныя назвы планеты — Заранка, Вечарніца. А называлі яе яшчэ і Бэтлеемскай зоркай, і Звярыніцай, і Воўчай зоркай і нават Мядзведзіцай (паводле даследаванняў Цімафея Авіліна).

— Нягледзячы на рамантычны выгляд «зоркі Венеры», на яе паверхні - сапраўднае пекла. Ціск атмасферы перавышае зямны ў 100 разоў, тэмпература дасягае 500 градусаў, а вышэй ідуць дажджы з сернай кіслаты. Ні вады, ні кіслароду вы там не знойдзеце.

На карцінках — выгляд зорнага неба сёння ўвечары і розныя мае здымкі, дзе ў кадр патрапіла Венера.

Да таго ж, сёння ўначы — максімум метэорнага патоку Квадрантыды. «Падаючых зорак» павінна быць нават больш, чым у жніўні! Але назіраць трэба толькі пасля апоўначы і вельмі пажадана — за горадам. Чым бліжэй да раніцы, тым больш будзе бачна метэораў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць