Здарэнні88

У Віцебску затрымалі голага кіроўцу, які пратараніў прыпынак ВІДЭА

У Віцебску супрацоўнікі ДПС ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу, які ўчыніў ДТЗ. Відэа затрымання з'явілася ў сацыяльнай сетцы Укантакце, піша Еўрарадыё

У каментары БелТА часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц распавёў падрабязнасці інцыдэнту.

Здарэнне адбылося 3 снежня ў 13.45 па вуліцы Зеленагурскай. Аўтамабіль «Форд», за рулём якога быў 28-гадовы жыхар Віцебска, урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, на самім прыпынку падчас ДТЗ нікога не было.

Відавочцы здарэння выклікалі нарад ДАІ, а таксама спынілі аўтамабіль хуткай дапамогі, які праязджаў міма. Да інспектараў ДАІ кіроўца «Форда» выйшаў голым. «Ці быў ён у такім стане за рулём, нам пакуль не вядома. Яго адзенне выяўленае на вуліцы. Мужчыну затрымалі і даставілі ў аддзел», — удакладніў Казючыц.

У міліцыі пакуль не кажуць, ці ўсведамляў свае дзеянні затрыманы кіроўца. Таксама не паведамляецца, ці быў ён у стане алкагольнага ап'янення або пад уздзеяннем псіхатропаў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць