Свет2121

Барак Абама не змог стрымаць слёз падчас развітальнай прамовы

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сваёй развітальнай прамове заклікаў амерыканцаў абараняць дэмакратыю, а ў канцы выступу не змог стрымаць слёз.

chicagotribune.com

У сваёй прамове ён назваў расізм і эканамічную няроўнасць аднымі з галоўных пагроз для дэмакратыі ў ЗША.

Яшчэ адной пагрозай для дэмакратычнага ўладкавання Амерыкі Абама лічыць тэндэнцыйны падбор фактаў палітыкамі, калі меркаванні не заснаваныя на «некаторых агульных фактах».

У якасці прыкладу такой сітуацыі ён прывёў праблему змены клімату, над якой актыўна працавала адміністрацыя Абамы, і да якой дэманстратыўна абыякавы абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Зараз мы можам і павінны спрачацца аб лепшым падыходзе да гэтай праблемы. Але проста адмаўляць праблему азначае не толькі здраду будучым пакаленням, але і здраду самому духу інавацый і практычнага вырашэння праблем, якімі кіраваліся нашыя айцы-заснавальнікі», - заявіў Абама.

Прэзідэнт ЗША таксама нагадаў пра пагрозу для сусветнага парадку, заснаванага на выкананні законаў і правоў чалавека, з боку рэлігійных фанатыкаў і замежных аўтакратый.

«Супернікі, такія як Расія і Кітай, не змогуць дасягнуць такога ж ўплыву, калі толькі мы не пакінем тое, у што верым, і не ператворымся ў яшчэ адну вялікую краіну, якая задзірае маленькіх суседзяў», — падкрэсліў ён.

«Так, мы можам. Так, мы [гэта] зрабілі. Так, мы можам. Дзякуй. Няхай беражэ вас Бог. І хай працягне Бог бараніць Амерыку», скончыў 50-хвілінную прамову Абама.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступаў з развітальнай прамовай у кангрэс-цэнтры «Маккормік-Плейс» у Чыкага.

Ён заявіў, што хоча сказаць прамову не ў Белым доме, а ў Чыкага, «дзе ўсё пачалося», - менавіта там ён знаходзіўся, калі атрымаў вестку пра сваю першую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у 2008 годзе.

Разам з ім у кангрэс-цэнтр прыбылі першая лэдзі Мішэль Абама і віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн з жонкай.

AFP

У зале сабраліся каля 20 тысяч чалавек. Першапачаткова квіткі на мерапрыемства раздаваліся бясплатна, аднак пазней іх цана ў перакупшчыкаў у інтэрнэце перавысіла тысячу даляраў.

Слёз Абама не стрымаў, звяртаючыся з трыбуны да сваёй жонкі Мішэль: «На працягу апошніх 25 гадоў ты была не толькі маёй жонкай і маці маіх дзяцей, ты была маім лепшым сябрам … І я ганаруся табой. Уся краіна ганарыцца табой».

Першы чарнаскуры прэзідэнт ЗША, якому зараз 55 гадоў, быў абраны на пасаду ў 2008 годзе. Яго пераемнік, рэспубліканец Дональд Трамп ужо паабяцаў адмяніць некаторыя рэформы Абамы.

20 студзеня 2017 года абраны прэзідэнт прынясе прысягу і афіцыйна ўступіць у пасаду.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць