Ежа22

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?

Сярод беларускіх школьнікаў часам праводзяць апытанні, каб зразумець іх густы ў ежы.

Фота: «Мінск-Навіны»

«Па выніках апытання ўвялі ў вясновы рацыён плоў і бульбяную бабку. З’явілася такая крупа, як булгур, усе стравы гатуем на карысным рапсавым алеі. Блінчыкі падаем з шакаладным соусам. Яго рэцэптуру спецыяльна для дзіцячага харчавання распрацаваў пастаўшчык. А яшчэ прапануем дзецям таматны соус «Казка». У ім няма ніводнага забароненага інгрэдыента. Ён выдатна дапаўняе пельмені і карыстаецца попытам. Можна назваць яго карысным кетчупам», — расказала «Мінск-Навінам» дырэктарка Камбіната школьнага харчавання Людміла Крупская.

Аднойчы арганізавалі для дзяцей дэгустацыю сыру, каб даведацца, які сыр ім больш падабаецца. Школьнікам прапанавалі пакаштаваць некалькі відаў цвёрдага сыру з сычужным ферментам, мацарэлу ў выглядзе шарыкаў і бруска. Высветлілася, што на сняданак дзеці аддаюць перавагу бутэрброду з цвёрдым сырам, а для запякання страў юныя дэгустатары выбралі мацарэлу.

Таксама паспрабавалі выкарыстоўваць замест свежай садавіны фруктова-ягаднае пюрэ — вучням таксама спадабалася.

Топ-5 любімых страў дзяцей са школьнага меню:

  1. Пельмені са смятанай і таматным соусам.
  2. Курачка «Пікантная» (з мякаці сцягна кураня).
  3. Шашлычок «Школьны» (з курыцы).
  4. Салат «Кукурузка» (з кансерваванай кукурузай, вяндлінай і свежым агурком).
  5. Бульбяное пюрэ.

Навукоўцы Акадэміі навук распрацавалі альтэрнатыву чыпсам. Іх таксама можна набыць для перакусу ў школьных буфетах. Праўда, дзеці называюць чыпсамі кукурузныя шарыкі з цыбуляй і сырам. Яны не шкодзяць арганізму, што расце, бо ўтрымліваюць толькі бяспечныя інгрэдыенты.

Каментары2

  • Барадзед
    04.05.2025
    Дети любят пиццу с тройным сыром и чипсы.
  • Андрусь
    18.05.2025
    Барадзед, белорусские дети любят подлятину.

Цяпер чытаюць

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты

У Расіі зноў абвінавацілі краіны Балтыі і Фінляндыю ў дапамозе Украіне пры атаках на балтыйскія парты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць