Улада44

Беларусь і ЕС па-рознаму каментуюць ход перамоваў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі

Беларусь і Еўрасаюз па-рознаму каментуюць ход перамоваў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Гэта вынікае з каментарыя прадстаўніцтва ЕС на заяву начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігара Фісенкі.

10 студзеня Фісенка заявіў, што на гэты момант Беларусь не здольная выканаць пагадненне аб рэадмісіі ў разуменні Еўрасаюза. Паводле яго слоў, Еўрасаюз жорстка абумоўлівае працэс перагавораў аб спрашчэнні візавых працэдур заключэннем пагаднення аб рэадмісіі. «Гэта значыць, адно пагадненне без іншага проста не набудзе моц. Са спрашчэннем візавых працэдур ніякіх прынцыповых праблем няма, але гэтае пагадненне звязанае цалкам з пагадненнем аб рэадмісіі», — сказаў прадстаўнік МЗС.

У лістападзе мінулага года Алена Купчына, якая на той момант займала пасаду намесніка міністра замежных спраў, тлумачыла журналістам: Беларусь хоча атрымаць трохгадовы пераходны перыяд для імплементацыі палажэнняў пагаднення аб рэадмісіі. Такі тэрмін падаваўся іншым краінам, з якімі ЕС заключаў такія пагадненні, у тым ліку з Расіяй, Украінай і Турцыяй, падкрэсліла яна. «Галоўнае для нас цяпер — гэта вырашыць пытанне аб рэадмісіі. Справа не ў нашай негатовасці прыняць гэтыя абавязацельствы. Мы гатовыя, але хочам выконваць іх годна», — заяўляла Купчына. Паводле яе слоў, стаіць таксама тэхнічнае пытанне пра беларускія дыпламатычныя пашпарты (Еўрасаюз хоча атрымаць дадатковыя гарантыі па бяспецы такіх пашпартоў), але яно не з'яўляецца ключавым.

У прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі, каментуючы па просьбе БелаПАН заяву Ігара Фісенкі, паведамілі, што перамовы па пагадненні аб рэадмісіі паміж ЕС і Беларуссю ў асноўным завяршыліся ў сакавіку 2015 года.

«Але фармальнае заключэнне пагаднення залежыць ад рашэння пытанняў, звязаных з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму. Еўрасаюзу невядома пра нейкія адрозненні ў інтэрпрэтацыі палажэнняў пагаднення. У той жа час чакаецца, што эксперты абодвух бакоў сустрэнуцца найбліжэйшым часам, каб разабрацца з любымі пытаннямі, якія могуць заставацца нявысветленымі», — адзначылі там.

У прадстаўніцтве таксама падкрэслілі: галоўным пры правядзенні перамоваў быў і застаецца той прынцып, што абодва пагадненні (аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі) павінны набыць моц і прымяняцца адначасова.

Найбліжэйшым часам, паведамілі ў прадстаўніцтве, павінна пачацца рэалізацыя праекта ў рамках праграмы «Партнёрства ў сферы мабільнасці». Праект будзе ажыццяўляцца за сродкі ЕС у аб'ёме 7 млн еўра, ён накіраваны на тое, каб «дапамагчы Беларусі ў барацьбе з нерэгулярнай міграцыяй і, акрамя ўсяго іншага, падтрымаць яе ў рэалізацыі пагаднення аб рэадмісіі». Важным кампанентам пры рэалізацыі праекта з'яўляецца даванне Беларусі дапамогі ў стварэнні некалькіх новых цэнтраў размяшчэння мігрантаў у рамках «Партнёрства ў сферы мабільнасці».

У межах праекта таксама плануецца звярнуцца да праграмна-нарматыўных і заканадаўчым пытанняў, звязаных з кіраваннем міграцыяй, у тым ліку да распрацоўкі стратэгіі кіравання міграцыяй і стварэння сістэмы аказання дапамогі мігрантам у добраахвотным вяртанні і рэінтэграцыі, паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС.

На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў, адзначылі там, ЕС сістэмна аказвае дапамогу адпаведным ведамствам Беларусі ў пытаннях рэгулявання мяжы, у тым ліку ў пытаннях незаконнай міграцыі. Напрыклад, ЕС дапамог пабудаваць у Брэсце цэнтр часовага размяшчэння нелегальных мігрантаў, у якім могуць пражываць да 30 чалавек (у межах праекта «БОМБЕЛ-1»).

Каментары4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі37

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →