Улада1414

МЗС Беларусі: Ніякая навіна пра БелАЭС не будзе для Літвы дастаткова добрай

Літоўскі бок робіць усё, каб дэзавуяваць высновы SEED-місіі па Беларускай АЭС. Такім чынам прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пракаментаваў заяву знешнепалітычнага ведамства Літвы пра тое, што эксперты службы МАГАТЭ па аглядзе пляцоўкі і канструкцый атамных аб`ектаў з улікам знешніх пагроз (SEED-місія) праводзяць ацэнку БелАЭС, якая будуецца, не ў поўным аб`ёме.

«На жаль, добрыя навіны нашым літоўскім партнёрам не вельмі патрэбныя. Ці, скажам так, ніякая навіна пра Беларускую АЭС не будзе для іх дастаткова добрай», — адзначыў Мірончык, словы якога апублікаваныя на сайце МЗС.

«У гэтым выпадку гэта відавочна як ніколі, — сказаў Мірончык. — За суткі да прэс-канферэнцыі кіраўніцтва місіі МАГАТЭ, не чакаючы яе высноваў, не даючы шанцу выказацца экспертам, якія сёння занятыя падрыхтоўкай выніковых дакументаў, літоўскі бок робіць усё, каб дэзавуяваць высновы і саму місію агенцтва».

«На гэтым фоне характэрна, што падставай для выказвання спадара Лінкявічуса стаў нейкі ліст генеральнага дырэктара МАГАТЭ, які ім не прыводзіцца і не цытуецца. Нельга ж лічыць цытатай спасылку на нейкіх «прадстаўнікоў МАГАТЭ», якія, паводле слоў літоўскага боку, пацвердзілі нейкія асцярогі Вільнюса ў дачыненні да фармату місіі?» — дадаў ён.

Прэс-сакратар МЗС звярнуў увагу, што беларускі бок не заяўляў пра тое, што фармат місіі вызначаўся МАГАТЭ. «Літоўскі бок выкарыстоўвае просты прыём: абвяргае заявы, якія сам прыпісвае апанентам», — сказаў Мірончык.

Ён заклікаў паважаць аўтарытэт і меркаванне міжнародных структур, а таксама даць экспертам МАГАТЭ і беларускім спецыялістам «спакойна скончыць сваю працу».

19 студзеня МЗС Літвы апублікавала на сваім сайце паведамленне з заявай, што місія SEED на Беларускай АЭС праводзіцца не ў поўным аб`ёме, а рашэнне аб тым, што канкрэтна будуць ацэньваць эксперты міжнароднай арганізацыі, вызначаў бок, які прымае, а не МАГАТЭ. Такую выснову літоўскае ведамства зрабіла на падставе ліста ад генеральнага дырэктара МАГАТЭ Юкіі Амана.

Літоўскі бок сцвярджае, што эксперты місіі не аналізуюць крытэрыі выбару будпляцоўкі, уздзеянне на навакольнае асяроддзе і характар правядзення даследаванняў сейсмічнай актыўнасці раёна, а абмежаваныя толькі ацэнкай бяспекі канструкцый.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што такі выбіральны падыход да прымянення нормаў ядзернай бяспекі наводзіць на думку аб тым, што распрацоўшчыкам БелАЭС ёсць што хаваць.

SEED-місія на Беларускай АЭС працуе з 16 па 20 студзеня. Падрыхтоўка справаздачы місіі ў сярэднім займае тры-шэсць месяцаў, аднак беларускі бок і МАГАТЭ дамовіліся прыкласці максімум намаганняў, каб паскорыць гэты працэс. МЗС Беларусі мяркуе, што дакумент выйдзе не раней за сакавік.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць