Нідэрланды ствараюць глабальны фонд для падтрымкі даступнасці абортаў для жанчын. Гэта адказ на забарону Трампам федэральнага фінансавання для міжнародных арганізацый, што дапамагаюць жанчынам рабіць аборты.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў у сераду.
Ініцыятыву падтрымаюць некаторыя іншыя краіны Еўрасаюза, адзначыў ён.
У панядзелак Трамп падпісаў дакумент, які забараняе выдзяленне сродкаў замежным недзяржаўным арганізацыям, якія або аказваюць паслугі абортаў у сваіх шпіталях, або раяць аборты як метад планавання сям'і.
Нідэрландскае заканадаўства аб сям'і і рэпрадуктыўным здароўі — адно з самых ліберальных у свеце.
З ініцыятывай пра падтрымку абортаў за мяжой выступіла Партыя працы — левацэнтрысцкая партыя з урадавай кааліцыі Нідэрландаў.
«Калі прымаюцца рашэнні, кепскія для жанчын у краінах Трэцяга свету, мы павінны тым кабетам дапамагчы», — сказала кіраўніца Партыі працы.
Рэспубліканскія адміністрацыі ў ЗША ад 1984 года перыядычна прымаюць антыабортныя захады, а дэмакратычныя іх адмяняюць.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары