Свет1717

Кіеў назваў адзінай альтэрнатывай вугалю з Данбаса імпарт з Расіі

AP

Адзінай альтэрнатывай пакрыццю дэфіцыту антрацытавага вугалю ва Украіне з-за прыпынення паставак з Данбаса з'яўляецца прамы імпарт электраэнергіі з Расіі або пастаўкі расійскага газу на газамазутныя блокі электрастанцый. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «112 Украіна» міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Ігар Насалік.

«Або Расія па імпарце [электраэнергіі], або расійскі газ на газамазутныя блокі. Такая альтэрнатыва. У любым выпадку мы будзем шукаць варыянты», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, актывізацыя пошукаў альтэрнатыўных шляхоў паставак вугалю будзе магчымая пасля ўвядзення надзвычайнай сітуацыі на энергарынку краіны. Варыянт імпарту вугалю з ПАР пакуль нерэалістычны, дадаў Насалік, бо там вугальная прадукцыя ўжо закантрактаваныя іншымі кампаніямі «аж да красавіка гэтага года».

Раней на пасяджэнні антыкрызіснага штаба в.а. кіраўніка «Укрэнерга» Усевалад Кавальчук і кіраўнік Мінэнерга Ігар Насалік у панядзелак, 13 лютага, паведамілі, што «Укрэнерга» і Мінэнерга прапанавалі украінскаму Кабінету ўвесці надзвычайнае становішча на рынку электраэнергіі з-за прыпынку паставак вугалю-антрацыта з Данбаса.

Насалік паведаміў, што на ўкраінскіх складах на дадзены момант знаходзіцца 927 тыс. т антрацыту, і адзначыў, што расход антрацыту складае 30 тыс. тон у суткі. У сярэднім, ацэньваў кіраўнік Мінэнерга, такіх запасаў хопіць на 40 дзён, аднак, дадаваў ён, можа хапіць і на 100 дзён у выпадку ўводу надзвычайнага становішча.

У пачатку лютага ўкраінскія актывісты і ветэраны АТА заблакавалі чыгунку каля горада Бахмут у Данецкай вобласці. Мэта акцыі — не дапусціць гандаль «з сепаратыстамі», падкрэслівалі ўдзельнікі блакады.

Блакіроўка дарогі была здзейснена праз тры дні пасля абвастрэння ўзброенага канфлікту на Данбасе каля горада Аўдзееўка, якое адбылося 29 студзеня. Абодва бакі супрацьстаяння абвінавацілі адзін аднаго ў пачатку абстрэлаў. Сам населены пункт знаходзіцца пад кантролем ўкраінскіх вайскоўцаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць