Улада1212

Фотаздымкі аголеных салдатак выклікалі скандал у Марской пяхоце ЗША

Крымінальная следчая служба флоту ЗША завяла справу ў сувязі са з'яўленнем у інтэрнэце эратычных фота жанчын, якія служылі ў марской пяхоце ці былі сяброўкамі марскіх пехацінцаў, піша афіцыйны партал marinecorpstimes.com.

Гучны скандал узрушыў амерыканскія СМІ днямі, калі была прыцягнутая ўвага да суполкі Marines United на Facebook, якая цяпер ужо заблакаваная.

Дзяўчаты і хлопцы — навабранцы Корпуса марской пяхоты ЗША, 2013 год. Фота cloudfront.net

У суполцы больш за 20 000 былых і сучасных амерыканскіх і брытанскіх марпехаў дзяліліся сваімі гісторыямі і праблемамі, а таксама фотаздымкамі часоў сваёй службы, у тым ліку ню-здымкамі сваіх былых каханак, што часта суправаджалася непрыстойнымі і абразлівымі каментарамі.

Цяпер колькасны склад Корпуса марской пяхоты ЗША — больш за 220 000 чалавек. Агульная колькасць ветэранаў-марпехаў у ЗША — каля 3 млн. 

Увагу журналістаў і следчых прыцягнулі не толькі абразы ў бок салдатак і непрыстойныя паводзіны салдатаў, але і тое, што часам называліся сапраўдныя імёны жанчын, якія потым атрымлівалі навязлівыя лісты і паведамленні сэксуальнага характару.

Афіцыйныя прадстаўнікі Марской пяхоты заявілі пра сваю занепакоенасць сітуацыяй і заклікалі ахвяр падобнага пераследу звяртацца да следчых органаў. Асудзілі паводзіны ўдзельнікаў суполкі дэпутаты абодвух партый і Пентагона.

Пакаранне за падобныя дзеянні можа быць вельмі суровым у залежнасці ад таго, ці служаць ахвяра і злачынца цяпер у войску (ад гэтага будзе залежаць тое, па якіх законах будуць судзіць) і ступені жорсткасці пераследу.

Сітуацыя стала прадметам вельмі актыўнага абмеркавання ў сацыяльных сетках і на старонках вайсковых СМІ ЗША. 

Каментары12

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць