Грамадства66

Маккейн: «Лукашэнка — жорсткі дыктатар»

Такая заява была зроблена ў адказ на рэпліку жыхаркі гораду Спаркс. Тая выказала занепакоенасьць далейшым лёсам сваёй кампаніі, якая праз гандлёвыя санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі ня можа працягваць дачыненьні з важным для яе партнэрам у Беларусі.

«Лукашэнка — жорсткі дыктатар. Я лічу, што Амэрыка павінна супрацьстаяць дыктатарам», — заявіў на ўчорашняй сустрэчы з выбаршчыкамі штату Нэвада кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканскай партыі Джон Маккейн.

Як паведамляе мясцовая прэса, такая заява была зроблена ў адказ на рэпліку жыхаркі гораду Спаркс. Тая выказала занепакоенасьць далейшым лёсам сваёй кампаніі, якая праз гандлёвыя санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі ня можа працягваць дачыненьні з важным для яе партнэрам у Беларусі і таму рызыкуе збанкрутаваць. Нэвадзкая бізнэсоўка спыталася ў Маккейна, як той зьбіраецца весьці замежную палітыку, каб ня шкодзіць амэрыканскім інтарэсам.

Адказваючы на пытаньне, кандыдат на прэзыдэнта ЗША паспачуваў выбарніцы, аднак зазначыў, што падтрымлівае санкцыі супраць «дэспатычнай улады прэзыдэнта Лукашэнкі».

Паводле назіральнікаў, у кампаніі канкурэнта Маккейна Барака Абамы беларуская тэма дагэтуль фактычна не фігуруе, як, дарэчы, і расейская.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць